Сюрпрызы ад работнікаў сельскай галіны

Апошнія дні дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”, якая 15 студзеня ўжо развітаецца з юнымі беларусамі, каб праз 12 месяцаў сустрэцца зноў, па-ранейшаму не пакідаюць дзятву без падарункаў і прыемных сустрэч.

Напярэдадні Калядаў у прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава павіншаваць дзяцей, падарыць ім жаданыя падарункі і цукеркі прыехалі прадстаўнікі гаспадарак раёна – ААТ “Граніт-Агра”, КСУПаў “Войневічы”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”. Ва ўстанове да іх далучылася галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская.

Юным насельнікам прытулка госці пажадалі расці здаровымі і шчаслівымі, часцей бываць дома, старанна вучыцца, стаць годнымі людзьмі і добрымі спецыялістамі. Працоўнаму калектыву установы – заставацца ўсё такімі ж цудоўнымі людзьмі з сэрцамі, адкрытымі для дзяцей, а яшчэ –працоўных поспехаў, невычэрпнай энергіі, ладу і дабрабыту ў сем’ях.

Каб падоўжыць прыемныя хвіліны сустрэчы, выхавальнік Алена Яблонская прапанавала прысутным далучыцца да гульні на кемлівасць. Дарослыя і дзеці паразгадвалі загадкі, а затым настаў прыемны момант уручэння падарункаў. Зусім нядаўна юныя насельнікі прытулка выказалі пажаданне мець магчымасць бавіць свой вольны час, у тым ліку за праглядам тэлевізара, – і вось ужо іх чарговая мара збылася.

Работнікі сельскагаспадарчай галіны прывезлі для сацыяльна-педагагічнага цэнтра вялікі тэлевізар, а кожнаму з дзяцей – салодкія падарункі. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама паклапаціліся, каб іх дабрадзеі не пакінулі прытулак з пустымі рукамі: разам са сваімі выхавальнікамі яны змайстравалі для іх прыгожыя святочныя паштоўкі, напісалі пажаданні.

На развітанне работнікі гаспадарак выказалі сваю ўпэўненасць у тым, што кожнаму даросламу па сілах у святочныя дні падзяліцца цяплом сваіх сэрцаў і добрым настроем з дзецьмі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, бо вельмі важна, каб маленькія людзі не страчвалі веру ў дабрыню і цуды, а таму спецыялісты паабяцалі прадоўжыць сваё сяброўства з сацыяльным прытулкам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

14 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

17 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago