Сёння, як ніколі, важна быць адзінымі

Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна наведала Мінск, дзе прыняла ўдзел у рэспубліканскім патрыятычным форуме “Мы – беларусы!”, прысвечаным Дню народнага адзінства.

Дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства і выступлення на ім Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Святлана Залучан, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў:

– Дзень народнага адзінства – маладое свята, якое сімвалізуе яднанне беларускай нацыі, падзяліць якую спрабавалі на працягу ўсёй нашай гісторыі. І калі раней па розных прычынах гэта атрымлівалася, то падзеі сучаснасці прадэманстравалі, што ў ХХІ стагоддзі раз’яднаць, пасварыць беларускі народ немагчыма.

Сёлета цэнтральнай падзеяй Дня народнага адзінства стаў патрыятычны форум “Мы – беларусы!”, які адбыўся на пляцоўцы “Мінск-Арэны”, у ім мне пашчасціла прыняць удзел. На мерапрыемства прыбылі дэлегацыі ад усіх абласцей і Мінска, у іх ліку моладзь, спартсмены, палітычныя партыі, СМІ. На форуме таксама прысутнічалі кіраўнікі дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Уважліва слухала выступленне Прэзідэнта Беларусі, згодна з яго словамі, што адзінства – галоўная ўмова захавання дзяржавы, выжывання як нацыі. Для мяне 17 верасня – гэта падзея, якая сімвалізуе гістарычную справядлівасць, што вярнулася на нашу зямлю.

Для нас сёння, як ніколі, важна быць адзінымі, згуртаванымі, разумець неабходнасць суверэнітэту дзяржавы, а ў яго аснове ляжыць у першую чаргу эканамічны складнік. Таму нам трэба плённа працаваць, кожнаму займацца сваёй справай. Толькі на такім падмурку можна будаваць незалежную дзяржаву.

Ёсць святыя сімвалы, якія ніколі не страцяць сваёй значнасці: радзіма, сям’я, сяброўства. Я б яшчэ дадала – школа, праца, землякі. І, вядома, гэта законы краіны, у першую чаргу Канстытуцыя – той базіс, які забяспечвае жыццяздольнасць грамадства і дзяржавы. Лічу, што цяпер вельмі важна ўмацоўваць сямейныя каштоўнасці, берагчы традыцыі сям’і, не паддавацца дэструкцыйным плыням псеўдадэмакратычных тэхнолагаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

21 час ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

22 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

23 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

24 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago