Categories: Улада

Сёння ў педкалектыве Наваельнянскай школы са справаздачай выступіў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч

Ён расказаў пра зробленае ў раёне за 2017 год і апошнюю пяцігодку і асабліва ў сістэме адукацыі.

Акцэнт у развіцці сістэмы адукацыі Дзятлаўскага раёна быў зроблены на забеспячэнне якасці.

Праведзена аптымізацыі сеткі ўстановаў адукацыі. Для забеспячэння падвозу навучэнцаў раёна ва ўстановы адукацыі задзейнічана 11 адзінак аўтатранспартных сродкаў.

Працягвалася работа па капітальным рамонце і рэканструкцыі ўстановаў сістэмы адукацыі, абнаўленні камп’ютарнай тэхнікі.

Павялічыўся ахоп дашкольнай адукацыяй і складае каля 84%, у тым ліку ў сельскай мясцовасці – больш за 50%.

У сістэме спецыяльнай адукацыі забяспечваецца 100-працэнтны ахоп дзяцей, якія маюць патрэбу ў карэкцыйна-педагагічнай дапамозе і спецыяльнай адукацыі.

Павялічыўся ахоп навучэнцаў, якія займаюцца ў гуртках установаў дадатковай адукацыі і складае больш за 77%.

Штогод на 100 працэнтаў выконваецца план па аздараўленні навучэнцаў. Круглагадовае аздараўленне і навучанне могуць прайсці дзеці не толькі нашага раёна, але і ўсёй рэспублікі ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Баравічок» пры санаторыі «Радон».

Адзначаецца станоўчая дынаміка ў забеспячэнні адукацыйнага працэсу высокакваліфікаванымі кадрамі. З 586 педагогаў 84,64 % маюць вышэйшую адукацыю, 69,9 % – першую, вышэйшую катэгорыю і катэгорыю «настаўнік-метадыст».

Створаныя ўмовы дазваляюць паспяхова вырашаць пытанні павышэння якасці адукацыі. Працэнт навучэнцаў, якія скончылі навучальны год на 5-10 балаў узрос з 79% па выніках 2012/2013 навучальнага года да 81% па выніках 2016/2017. Колькасць медалістаў павялічылася з 11 да 15 чалавек.

Стабільны працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і складае 59% (2013 год – 58,4%). На 3,1 вырас працэнт паступлення на бюджэтную форму навучання і склаў у 2017 годзе 77,4%. Палепшана выніковасць удзелу вучняў у алімпіядах, творчых праектах і конкурсах.

На 1 студзеня 2018 года ў раёне пражывае 52 дзіцяці, якія маюць статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў 20 апякунскіх і 10 прыёмных сем’ях, дзіцячым доме сямейнага тыпу (5 дзяцей). На 1 студзеня 2018 года паказчык устройства зноў выяўленых дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў складае 88,9%.

У абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці па развіцці рэгіянальных сістэм адукацыі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама шэраг гадоў уваходзіць у пяцёрку лідараў.

Ул. інф. «Перамогі».

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

15 часов ago