Сярэдняя зарплата ў бюджэтнай сферы ў 2018 годзе складзе не менш як Br700

Сярэдняя зарплата ў бюджэтнай сферы ў 2018 годзе складзе не менш як Br700, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 3 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ.

«На 2018 год таксама прадугледжаны рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы. Плануецца выйсці ў сярэднім пры кансерватыўным сцэнарыі на Br700. Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны рост — а задача стаіць 103,5 працэнта (тэмп росту ВУП), — то, я думаю, Br760 у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыць», — сказала Ірына Касцевіч.

Што датычыцца ўзроўню зарплаты ў снежні, у сярэднім яна павышана на 7 працэнтаў. Прычым павышэнне залежыць ад разразу кожнага работніка. У катэгорый работнікаў,тарыфікуемых з 1-га па 9-ы разрады, у сярэднім зарплата паднімецца на 9-15 працэнтаў (або на Br26-Br35). У сферы культуры гэта датычыцца бібліятэкараў, экскурсаводаў, кіраўнікоў гурткоў, у сферы сацыяльных паслуг — нянь, сядзелак, сацыяльных работнікаў, у адукацыі ў рамках адпаведных разрадаў — памочнікаў выхавальнікаў, выхавальнікаў. З 9-га па 17-ы разрады павышэнне складзе да Br24. Гэта датычыцца настаўнікаў, урачоў, эканамістаў, юрыстаў.

Пры гэтым у большым памеры зарплата вырасце менавіта ў нізкааплатных катэгорый работнікаў, тарыфікуемых з 1-га па 4-ы разрады.

Паводле слоў Ірыны Касцевіч, у цэлым павышэнне заработнай платы закране каля 88 працэнтаў занятых у бюджэтнай сферы. Гэта амаль 750 тыс. чалавек.

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

35 минут ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

16 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

17 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

17 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

20 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

20 часов ago