Сілком не будзеш любы

Жыхар Дзятлаўшчыны грамадзянін Ю. раней ужо быў судзімы за забойства, аднак адпаведных высноваў для сябе не зрабіў і не стаў на шлях выпраўлення.

Не доўга ён пабыў на волі пасля адбыцця пакарання за ранейшае злачынства, аднак паспеў ажаніцца. Праўда, сямейнае жыццё не заладзілася. Жонка, адчуўшы нядобрае, разам са сваёй дачкой перабралася жыць да сваячкі, хата якой знаходзіцца ў той жа вёсцы. Мужчына з такімі абставінамі мірыцца не стаў, пастаянна шукаў магчымасць вярнуць сваю абранніцу і ў сямейных праблемах не раз абвінавачваў яе сваячку. Гэта і стала прычынай чарговага злачынства.

У адну са жнівеньскіх начэй 2017 года нежаданы госць у стане алкагольнага ап’янення наведаўся дамоў да “вінаватай”. Дзверы хаты былі адамкнёныя, дома знаходзіліся сваячка і непаўналетняя дачка жонкі. Яны не спалі. Калі жанчына зразумела, што Ю. прыйшоў ёй помсціць, пастаралася выпіхнуць яго з веранды, каб абараніць сябе і дзіця. Аднак агрэсар паспеў “узброіцца” металічнай сякеркай і нанёс сваёй ахвяры ўдар па галаве. Яшчэ некалькі ўдараў былі нанесены рукамі. Жанчына абаранялася шкляным слоікам, які трапіў пад рукі, і таксама ўдарыла Ю. па галаве. Гэта дазволіла выйграць час: непаўналетняя дачка пляменніцы паспела выскачыць у акно і ўцячы да сяброўкі выклікаць міліцыю.

За нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання сваячцы жонкі Ю. быў асуджаны да пакарання, якое не прадугледжвала пазбаўлення волі.

Аднак і гэта не падштурхнула злачынцу-рэцыдывіста задумацца над сваімі паводзінамі і далейшым жыццём. Ва ўмовах непагашанай судзімасці ён рашыўся на новае, больш цяжкае злачынства. Цяпер павучыць розуму Ю. захацеў сваю жонку. Зламыснік упэўніўся, што жанчына засталася адна, калі ўбачыў яе сваячку, якая на машыне накіроўвалася ў райцэнтр. Непаўналетняя дачка жонкі на той час знаходзілася ў санаторыі.

Высвятляць адносіны да сваёй “палавінкі” мужчына прыйшоў з нажом, якім і нанёс пацярпелай шматлікія раненні (эксперты налічылі 10 удараў). Калі агрэсар зразумеў, што жонка цяжка паранена, ён прымусіў яе зняць адзенне і абмыць кроў у бочцы з вадой, а затым пакінуў адну без дапамогі. Медыкаў для пацярпелай выклікала яе сваячка, калі вярнулася дахаты пасля трывожнага званка пацярпелай.

Суд Дзятлаўскага раёна прызнаў грамадзяніна Ю. вінаватым у наўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, небяспечных для жыцця, спосабам, які носіць характар катавання. Па сукупнасці злачынстваў (улічыўшы непагашаную і нязнятую судзімасць) суд назначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 12 гадоў 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Ірына ЗАБЕЛІНА,
памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

Завершено расследование дел о взяточничестве руководителей некоторых агропромышленных предприятий

Прысвоіла грошы наймальніка

 

 

administrator

Recent Posts

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

8 часов ago