Што рабіць, калі выюць сірэны?

Абарона насельніцтва ў надзвычайнай сітуацыі — задача дзяржаўнай важнасці. Надзвычайная сітуацыя — гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. У такіх абставінах важна своечасова інфармаваць грамадзян аб узнікненні або пагрозе небяспекі. Менавіта ад прынятых аператыўна дзеянняў залежыць, як вырашыцца сітуацыя.

Сёння для апавяшчэння насельніцтва выкарыстоўваюць сірэны, гучнагаварыльнікі, сродкі масавай інфармацыі і рассылку СМС-паведамленняў.

Асноўны сродак перадачы ўмоўнага сігналу аб небяспецы — электрычныя сірэны. Яны ўстаноўлены на тэрыторыі гарадоў і населеных пунктаў з такім разлікам, каб забяспечыць, па магчымасці, суцэльнае гукавое пакрыццё.

Яшчэ адзін эфектыўны элемент сістэмаў апавяшчэння насельніцтва — вулічныя гучнагаварыльнікі. У адрозненне ад электрасірэнаў, з дапамогай вулічных гучнагаварыльнікаў можна трансліраваць не толькі ўмоўны сігнал аб небяспецы, але і перадаваць маўленчыя паведамленні.

Пры дапамозе тэлебачання і радыёвяшчання насельніцтва таксама атрымлівае неабходную інфармацыю.
Усё часцей для апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях выкарыстоўваюць рассылку СМС-паведамленняў. Сёння мабільныя тэлефоны ёсць практычна ў кожнага жыхара рэспублікі, таму такі спосаб інфармавання набірае папулярнасць.

Нагадваем, што, калі вы пачулі сігнал сірэны, гэта азначае “Увага ўсім!”. Пачуўшы яго, варта ўключыць тэлевізар ці радыё і праслухаць экстранае паведамленне аб абставінах і парадку дзеянняў у іх. Калі папераджальны сігнал застаў вас на вуліцы — знайдзіце бліжэйшую тэле-, радыёкропку для атрымання больш падрабязных інструкцый. Рэкамендуецца трымаць уключанымі сродкі сувязі на працягу ўсяго перыяду ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і дзейнічаць згодна з указаннямі, якія паступілі.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

9 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

9 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

9 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

10 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

11 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago