Што рабіць, каб махлярская схема не спрацавала?

У наш час махлярам нярэдка ўдаецца падмануць карыстальнікаў, якія прадаюць ці набываюць рэчы на папулярных інтэрнэт-рэсурсах.

Найчасцей патэнцыяльны пакупнік ці прадавец прапаноўвае перавесці грашовыя сродкі на рахунак з дапамогай інтэрнэт-банкінга. Што трэба памятаць, каб у такіх выпадках не стаць ахвярай махляроў і зберагчы свае грошы?

Па-першае, вядзіце перапіску з патэнцыяльным пакупніком у асабістых паведамленнях платформы, на якой прадаяце рэчы. Супрацоўнікі электронных дошак аб’яў робяць усё магчымае, каб абараніць вас ад махляроў.

Па-другое, калі вам напісалі ў месенджары Viber, Telegram, WhatsApp, каб набыць рэчы, якія вы прадаяце, паглядзіце, які нумар “прывязаны” да акаўнта субяседніка. Калі ён замежны (пачынаецца з прэфікса, які адрозніваецца ад +375), варта ўстрымацца ад дыялога, бо ў большасці выпадкаў з іншаземных абаненцкіх нумароў пішуць махляры, каб захаваць ананімнасць.

Калі ж вам напісалі з акаўнта, “прывязанага” да беларускага абаненцкага нумара, перазваніце на яго па звычайнай тэлефоннай сувязі (не праз месенджар). Гэта засцеражэ вас ад махляроў, якія выкарыстоўваюць узламаныя акаўнты. Вас павінна насцярожыць, калі прадавец ці пакупнік пад рознымі адгаворкамі спрабуе пазбегнуць асабістай размовы па тэлефоне. Калі ж у час званка субяседнік скажа, што пакупкай не цікавіўся – хутчэй спыняйце дыялог з махляром.

Па-трэцяе, не пераходзьце па спасылках, якія вам дасылае субяседнік, нібыта для атрымання вамі грашовых сродкаў. Звычайна такія сайты ствараюць зламыснікі для крадзяжу грошай, пры гэтым яны знешне могуць быць падобнымі на дошкі аб’яў, пошту або інтэрнэт-банкінг вашага банка. Калі вы ўсё ж перайшлі па спасылцы, ні пры якіх абставінах не ўводзьце на сайце рэквізіты банкаўскай карткі, логін і пароль інтэрнэт-банкінга, а таксама коды, якія паступаюць вам у SMS-паведамленнях.

Памятайце, што трохзначны код на зваротным баку вашай пластыкавай карткі дае магчымасць праводзіць аперацыі з яе выкарыстаннем, а для пераводу вам грошай ён ніколі не патрэбны. Калі вас просяць назваць гэты код, спасылаючыся на тое, што такія звесткі запытвае банк, – на сувязі з вамі махляр.

Яшчэ адзін важны нюанс: нікому не перадавайце коды, якія паступаюць у SMS-паведамленнях ад банкаў, ведайце, што для перавода грашовых сродкаў на вашу картку якіх-небудзь пацвярджэнняў не патрабуецца. Коды такіх паведамленняў неабходны толькі для спісання грошай з вашай карткі або для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг для далейшага іх спісання.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

51 минута ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago