Што ў навушніках Снягуркі? (+відэа)

У Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў 18 снежня прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны навагоднім святам.

Вядучыя запрасілі гасцей мерапрыемства на навагоднюю музычную прагулку разам з юнымі артыстамі Дзятлаўшчыны.

Маленькія зорачкі-скрыпачкі, акрамя музычных нот, добра ведаюць і ноткі хвалявання, выходзячы на сцэну. Але гледачы ў зале падтрымлівалі артыстаў апладысментамі, таму смычкі па струнах сваіх скрыпак дзяўчынкі вадзілі ўпэўнена.

Рытмічную п’есу «Вясёлы пінгвін» на баяне выканала Любоў Хлебнікава, а ад гэтага і настрой прысутных стаў больш бадзёрым.

Канешне, артысты з задавальненнем спявалі песні, каб зал не толькі слухаў музычныя творы, але і падпяваў.

Пакуль госці мерапрыемства канцэнтраваліся на талентах юных артыстаў, на сцэне з’явіўся сучасны Дзед Мароз, які нават карыстаецца мабільным тэлефонам. Вось тут вядучыя і пачалі высвятляць, ці сапраўдны ён Дзед Мароз, бо ні валёнкаў, ні шубы ў яго не было.

Санак у яго таксама не было, а за акном усё ў снезе, быццам вакол белыя палі. Але ў актавай зале палі былі залатыя, таму нумар «Залатыя палі»  падрыхтавала Дар’я Петрыкевіч.

Прыйшоў Дзед Мароз (Захар Андалюкевіч) і без мяшка з падарункамі. У інтэрнеце, кажа, усё заказаць можна. Гэта праўда, але ўсё роўна ад галоўнага навагодняга чараўніка чакаюць сюрпрызаў. Нічога інавацыйнаму Дзеду Марозу не засталося, як выканаць музычны нумар на баяне, бо, як высветлілася, ён трапіў у краіну Музыкляндыю.

У падтрымку Марозу далей прагучала п’еса «Марожанае» ад маленькіх музыкантаў.

Песню пра сняжынкі выканалі Віялета Юшкевіч і Анастасія Хіркоўская.

Шмат музычных нумароў прагучала са сцэны Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, але чагосьці не хапала. Ці кагосьці?

Так, не хапала ўнучкі Дзеда Мароза, Снягурачкі. Яна ж таксама, як і Дзед, жыве ў стагоддзі інавацыйных тэхналогій, таму ніхто нават не здзівіўся, што яна не чула, калі яе клікалі госці свята: навушнікі ў вушах перашкаджалі.

За тое, што яе так чакалі,  Снягурка (Ганна Якаўчык) зрабіла прысутным навагодні падарунак — песню, да яшчэ і сябровачку для гэтага запрасіла.

Але было цікава, што ж слухала Снягурка праз навушнікі? Яна прызналася, што там гучала «Румба» скрыпачоў, а пасля гэтую кампазіцыю пачулі ўсе прысутныя.

Навагодняе падарожжа па краіне Музыкляндыі скончылася для гасцей самымі добрымі пажаданнямі на 2019 год ад юных артыстаў.

administrator

Recent Posts

Лялечны тэатр “Кніжуля” запрашае сяброў

Калі любімыя кніжныя персанажы пакідаюць звычайныя паліцы і пачынаюць гаварыць, спяваць і дзяліцца жыццёвай мудрасцю,…

1 час ago

Из средневековья — на бровар!

Идеальное сочетание истории, классных локаций и отличного вкуса - под таким девизом профсоюзным комитетом УЗ…

3 часа ago

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

15 часов ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

15 часов ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

15 часов ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

15 часов ago