Асабліва цікавай і пазнавальнай была практычная частка семінару. У час яе ўдзельнікі сустрэчы пабачылі майстар-клас па прыгатаванні агароднінных, мясных, рыбных, тварожаных страваў у параканвектамаце на аснове зборніка тэхналагічных карт страваў для навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Прасачылі, як работнікі кухні перад выкарыстаннем апрацоўваюць яблыкі і яйкі. А таксама паўдзельнічалі ў дэгустацыі страваў, якія можна сустрэць на стале ў школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў.

У фае другога паверха гімназіі ладзілася выстава-прэзентацыя вопыту работы ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна па арганізацыі харчавання навучэнцаў. Тут можна было азнаёміцца з дакументацыяй і цікавымі праектамі ў гэтым кірунку, пабачыць майстар-класы па ўпрыгажэнні страваў, раскладванні сурвэтак, правільных паводзінах за сталом, палюбавацца на сервіроўку, на ўніформу для дзяжурных.

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

Што на талерцы ў школьніка?

Как повысить качество организации питания в школах, решали на заседании облисполкома

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации