Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Сёння раніцай, 14 лютага, каля будынка ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна сабраліся ўдзельнікі “Вахты памяці” па месцах пахавання загінулых у Афганістане воінаў, а таксама памерлых пасля вываду войскаў з Афганістана.

Месца сустрэчы невыпадковае: менавіта ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна стаў злучальнай ніткай паміж тым мінулым, калі яшчэ маладыя хлопцы прыйшлі на тэрміновую ваенную службу, і часам, калі дарослыя мужчыны вярнуліся дадому пасля ваенных падзей у Афганістане.

Сто трыццаць чалавек нашага раёна прайшлі цяжкую дарогу афганскай вайны. На жаль, два з іх назаўжды засталіся ў памяці блізкіх маладымі.

Воіны-інтэрнацыяналісты Дзятлаўшчыны разам з прадстаўнікамі ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна адправіліся па двух маршрутах: Дзятлава-Дукрава-Дварэц-Наваельня-Яцукі і Дзятлава-Казлоўшчына-Пацаўшчына-Чырвоны Бор-Хвінявічы-Страла. У гэтых паселішчах знаходзяцца магілы тых, хто змагаўся за справядлівасць на чужой зямлі.

Мітынг-рэквіем у Дварцы прайшоў у памяць Дзмітрыя Лазовіка, які загінуў у час ваенных дзеянняў у Афганістане. Ушанаваць памяць земляка прыйшлі таксама і старшыня Дварэцкага сельсавета Канстанцін Вінцукевіч, навучэнцы мясцовай школы, блізкія воіна-інтэрнацыяналіста.

Айцец Сергій Антошкаў правёў малебен за спачын душы Дзмітрыя Лазовіка.

Удзельнікі “Вахты памяці” наведалі магілы і тых воінаў, якіх не стала ў мірны час.

Рэха афганскай вайны і цяпер трывожыць розумы і сэрцы многіх людзей. У сучасную гісторыю нашага народа яна ўвайшла драматычнай старонкай. Не сціхае боль тых, чые родныя і блізкія ўжо ніколі не вернуцца дадому. І доўга яшчэ пакаленне, якое атрымала назву “афганцы”, будзе несці ў сабе сумную памяць пра гераічны і трагічны час.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Аляксандра Шылава каля яго магілы ў гарадскім пасёлку Наваельня. Старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец адзначыла, што імя героя афганскай вайны не забудзецца жыхарамі гарадскога пасёлка ніколі.

Школьнікі, якія ведаюць пра тыя жорсткія выпрабаванні лёсу  воінаў-інтэрнацыяналістаў па гістарычных звестках, прачыталі вершы пра пачуцці бацькоў, чые сыны больш не ўбачылі мірнага неба.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец заклікаў моладзь больш цікавіцца мінулым, тым больш, што ў яе ёсць магчымасць асабіста пагутарыць з удзельнікамі вайны, якія і сёння носяць у сабе той афганскі боль.

Там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праяўлялі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, удалечыні ад дома, штогадзіны падвяргаючыся смяротнай небяспецы, яны захоўвалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.

На магілы тых, чые жыццёвыя шляхі былі перакрэслены Афганістанам, удзельнікі “Вахты памяці” ўсклалі вянкі і кветкі.

Юлія БАКУНОВІЧ

Похожие публикации