Гэту гісторыю я пачула ад настаяцеля храма святых набожных князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі Аляксея Сцепановіча, калі разам са святаром і работнікамі СВК “Хвінявічы” мы стаялі на ўскрайку раллі перад драўляным паклонным крыжам. На гэтым месцы здаецца толькі нядаўна былі непраходны буралом, кустоўе і павалены ад часу сімвал хрысціянскай веры – крыж, а яшчэ даўней – стаяў праваслаўны храм.

Па словах Аляксея Сцепановіча, першы храм у Накрышках – Барысаглебскі, драўляны, быў пабудаваны ў 16 стагоддзі і знішчаны на мяжы 18-га і 19-га стагоддзяў па невядомых сёння абставінах. Праз некаторы час на месцы колішняга храма ўсталявалі паклонны крыж у знак таго, што гэта месца святое. Другая, вядомая сучаснікам Накрышская Барысаглебская царква, больш позняя каменная пабудова, якую ў дар хрысціянам перадала мясцовая княгіня Стравінская, выдатна захавалася да нашага часу.

— Храм – гэта дом Бога на зямлі. Калі храм асвячаецца, Гасподзь дае гэтаму месцу анёла-ахоўніка. У драўляным храме святых Барыса і Глеба на працягу многіх гадоў здзяйснялася самая галоўна з праваслаўных таямніцаў – таямніца еўхарыстыі (прычашчэння). І нават калі храм па невядомых нам прычынах быў разбураны, анёл-ахоўнік не пакінуў гэта месца.

Ужо падзабытую мясцовымі жыхарамі гісторыю айцец Аляксей нагадаў старшыні СВК “Хвінявічы” Мікалаю Бубноўскаму, калі механізатары гаспадаркі расчышчалі гэтыя землі пад ворыва. З малітвай і з добрымі памкненнямі работнікі СВК разам з настаяцелем Барысаглебскай царквы Аляксеем Сцепановічам усталявалі на месцы колішняга храма новы драўляны жыватворны крыж. У сёлетнім чэрвені ў прысутнасці праваслаўнага духавенства, мясцовых жыхароў крыж, пастаўлены напамінам пра драўляны храм, будзе асвечаны, каб стаць для людзей месцам малітвы і благаславення.

Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации