Піянерскія атрады 6-7 класаў Гезгалаўскай сярэдняй школы наведалі месца расстрэлу жыхароў вёскі Вялікая Воля.
Дадзеная экскурсія была праведзена з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў злачынства генацыду і 80-годдзя з дня жудаснай трагедыі вёскі Вялікая Воля.
З кнігі “Памяць” і ўспамінаў сведкаў мы з аднакласнікамі даведаліся пра страшную пакутную смерць нашых землякоў, бесчалавечныя зверствы фашыстаў, расстрэлы мірных жыхароў. Жывымі пасля карнай аперацыі засталіся толькі трынаццаць чалавек. Але яшчэ два разы, летам 1943 і вясной 1944 года, фашысты наведваліся ў Вялікую Волю і ў выніку спалілі яе датла. Як напамін аб гэтай трагедыі непадалёку ад Шчары ўзвышаецца помнік ахвярам, дзе вечным сном спяць 364 велікавольцы. Праз дарогу, на месцы расстрэлу, узведзены драўляны помнік.
Наведаўшы гэтае месца, мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што помніць аб жудасных старонках ваеннай гісторыі – наш святы абавязак. Бо толькі памяць дазволіць нам не дапусціць паўтарэння гэтай трагедыі зноў.
Аляксандра КАСКО,
вучаніца 7 класа Гезгалаўскай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…