Школьны мерыдыян

Дзеці – пра самых любімых

Выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада сталі актыўнымі ўдзельнікамі дыстанцыйнай рэспубліканскай акцыі “Беларуская жанчына вачыма дзяцей”. Праз малюнкі яны паспрабавалі адказаць на пытанне, якой яны бачаць сучасную жанчыну, і выказаць сваю любоў самым блізкім людзям. У сваіх работах яны стараліся перадаць цеплыню і пяшчоту, якія асацыіруюцца ў іх з вобразам маці. Праз прызму дзіцячага светапогляду беларуская жанчына паўстала шматграннай: пяшчотнай, працавітай, мудрай, прыгожай. Малюнкі, выкананыя фарбамі, алоўкамі і фламастарамі, атрымаліся яркімі і вельмі эмацыянальнымі. На многіх з іх можна ўбачыць не проста партрэт, а цэлы сюжэт. Яны размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.

“Школа без агрэсіі”

Такая сцяна з’явілася ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе. У рамках гэтай ініцыятывы акцэнт зроблены на фарміраванне ў вучняў даверу, прыязнасці, узаемадапамогі і павагі адзін да аднаго. Навучэнцы мацавалі на сцяну прыказкі, прымаўкі, цытаты аб каштоўнасці сяброўства.

Гадзіна здароўя і права

У 11 класе гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках Міждзяржаўнай акцыі “Тыдзень здароўя і правоў чалавека ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў” прайшоў адкрыты ўрок “Гадзіна здароўя і права” з запрашэннем медыцынскай сястры Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. У ходзе ўрока навучэнцам былі прапанаваны практычныя сітуацыі, накіраваныя на фарміраванне прававой граматнасці і культуры ў сферы аховы здароўя, абмеркаваны механізм атрымання бясплатнай медыцынскай дапамогі ў нашай краіне, акцэнтавана ўвага на нумарах экстранных службаў і алгарытме званка.

Падзарадка энергіяй руху

Да Міжнароднага дня здароўя ў дзіцячым садзе № 2 райцэнтра было арганізавана пазнавальнае мерапрыемства для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп, на якім прысутнічала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Яна расказала, што гэтатаварыства дапамагае шматдзетным сем’ям, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, цяжкахворым і заклікала ўсіх берагчы і ўмацоўваць сваё здароўе.

Разам з касмічным робатам Здаравячком з планеты Здароўя ўспомнілі навыкі здаровага ладу жыцця, прыказкі, адгадвалі загадкі, змагаліся з вірусамі, выконвалі спартыўныя заданні.

Прыемным сюрпрызам для хлопчыкаў і дзяўчынак сталі падарункі ад Чырвонага Крыжа.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пройдзе месячнік бяспекі працы

З 7 верасня па 7 кастрычніка ў мэтах недапушчэння гібелі людзей, захавання патрабаванняў аховы працы,…

24 минуты ago

Актуализирован порядок назначения пособия по уходу за инвалидом I группы или лицом старше 80 лет

Принято постановление Правительства от 24.07.2026 № 375, которым внесены изменения в Положение о порядке назначения…

45 минут ago

Адзінства. Развіццё. Незалежнасць. Адзіная краіна – адзіны народ

Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана пяць гадоў таму. Яго дата  17…

4 часа ago

Уборочная, сев озимых и госзаказ. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

18 часов ago

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

19 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

22 часа ago