Двор маёй мары
У Круцілавіцкай сярэдняй школе ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па пасадцы і доглядзе за пладовымі і ягаднымі насаджэннямі на тэрыторыі ўстановаў адукацыі прайшла працоўная акцыя “Школьны двор маёй мары”. Падчас яе правядзення навучэнцы пасадзілі алею яблынь. На працягу навучання ў школе яны будуць даглядаць свае яблыні, збіраць ураджай і частаваць сваіх бацькоў і сяброў. Дадзеная акцыя дала магчымасць не толькі з карысцю папрацаваць, але паглыбіць свае веды аб доглядзе за пладовымі дрэвамі і зрабіць школьны двор прыгажэйшым.
Каб выхаваць асобу
Ужо не першы год у Раклевіцкай базавай школе арганізуецца праектная дзейнасць. У гэтым навучальным годзе распрацаваны і рэалізуюцца тры праекты рознабаковай накіраванасці. Навучэнцы пачатковых класаў і іх бацькі, настаўнікі, прадстаўнікі соцыуму – удзельнікі праекта экалагічнай і сацыяльна значнай накіраванасці “Эка ЛАКАТАР”, з дапамогай якога яны маюць магчымасць павысіць узровень сваіх ведаў аб законах жывой і нежывой прыроды, далучыцца да грамадска значнай дзейнасці. Вучні другой ступені навучання рэалізуюць праект сацыяльна значнай і духоўна-маральнай накіраванасці “Сцяжынкамі дабра”. Праект прысвечаны Году гістарычнай памяці, мэта яго – фарміраванне ўменняў і навыкаў цаніць, зберагаць і памнажаць тое, што створана старэйшымі пакаленнямі.
Праект “Родная мова: цікава, пазнавальна, карысна” адукацыйна-выхаваўчы. Удзельнікі яго рэалізацыі спалучаюць больш шырокае атрыманне ведаў па роднай мове і выхаванне любові, пашаны да яе і да сваёй краіны.
У працэсе распрацоўкі праект “Дарога жыцця” духоўна-маральнай накіраванасці, які будзе рэалізоўвацца сумесна са святарамі Дзятлаўскай благачыннай акругі .
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga