Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Няхай свет стане дабрэйшы

Дабрачынную валанцёрскую акцыю “Акіян магчымасцей дапамагчы” правялі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава, наведаўшы Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дзеці пазнаёміліся, танцавалі, гулялі разам. З пажаданнямі здароўя, пазітыву і добрага настрою выхаванцы сада ўручылі сваім новым сябрам памятныя сувеніры.

Мы розныя, але мы разам!

Настаўнікі і вучні Казлоўшчынскай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі раённай акцыі “Свет дабра”. На працягу тыдня талерантнасці яны папаўнялі стэнд “Код дабрыні: расшыфруй сябе”, прынялі ўдзел у майстар-класе “Падарунак з сэнсам”, у час якога вучні 5 “А” і 3 класаў зрабілі сюрпрызы і ўручылі пры сустрэчы сваім аднакласнікам, якія атрымліваюць адукацыю дома. У час валанцёрскай акцыі “Акіян магчымасцей дапамагчы” члены ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” арганізавалі і правялі сумесныя гульні ў 1 і 5 “А” класах інтэграванага навучання і выхавання. Працавала творчая майстэрня, дзе вучні з настаўнікамі рыхтавалі падарунак сябру і збіралі “Гірлянду сяброўства”.

“Я магу!”

Пад такой назвай у рамках Дня ўзаемадзеяння з сям’ёй у гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся фестываль дзіцячай творчасці. Навучэнцы паказвалі свае ўменні ў дэкламаванні вершаў, вакале, сучасным танцы і канферансье. Кожны нумар адлюстроўваў індывідуальнасць і творчасць дзяцей, іх жаданне самарэалізавацца і падзяліцца сваім талентам з навакольнымі. Напрыканцы фэсту сваім аптымізмам падзялілася каманда КВЗ “Зумеры на мінімалках”.

Пазнавальнае падарожжа

Навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай базавай школы пабывалі на экскурсіі ў горадзе Лідзе. Яны наведалі Лідскі замак, гістарычныя мясціны горада, помнік князю Гедыміну, Міхайлаўскі сабор.

Затым адправіліся ў Цэнтр бяспекі МНС. Дзеці паўтарылі правілы пажарнай бяспекі і дарожнага руху, паводзінаў каля вадаёмаў у зімовы перыяд, патрэніраваліся тэлефанаваць у службу выратавання, пабывалі ў “задымленым” памяшканні, рашалі сітуацыйныя заданні.

Духоўная дарога да сэрца

Навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы сумесна з протаіерэем Мікалаем Пінчуком, настаяцелем Накрышскага Свята-Барыса-Глебскага храма, адправіліся на экскурсію па праваслаўных храмах раёна. Яны наведалі знакавае месца для Накрышскай парафіі, дзе была пабудавана ў XVII стагоддзі першая царква. На гэтым месцы цяпер узведзены праваслаўны крыж. Затым –  Накрышскую Свята-Барыса-Глебскую царкву, даведаліся пра гісторыю яе стварэння, архітэктурныя асаблівасці, традыцыі праваслаўя, пазнаёміліся з унутраным убраннем храма, іканастасамі і святымі абразамі.

Пры наведванні царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Дварэц і царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў гарпасёлку Наваельня   ўпэўніліся, што кожная царква валодае ўнікальнай архітэктурай і багатым унутраным убраннем, змаглі не толькі ўбачыць старажытныя іконы і рэлігійныя рэліквіі, але і адчуць асаблівую атмасферу малітвы і спакою.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

56 минут ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

1 час ago

К прививочной кампании против гриппа готовы!

Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…

1 час ago

Базовые правила против ОРИ: почему ими нельзя пренебрегать?

Каждый сезон простуд мы слышим одни и те же советы: чаще мыть руки, проветривать помещение…

1 час ago

Есть замечания по ассортименту товаров в магазине? Обращайтесь в профсоюзные общественные приемные

Профсоюзные общественные приемные будут работать в каждом областном центре в четверг, 3 сентября. Как и…

1 час ago

Станьце часткай дружнай каманды

Калі вы імкнецеся да самарэалізацыі і цэніце змястоўны бок работы, следчая дзейнасць можа стаць сапраўдным…

1 час ago