Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Дакрануліся да гісторыі

У рамках месячніка адукацыйнага турызму навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай базавай школы наведалі музей “Дзеці ліхалецця” на базе Новаяльнянскай сярэдняй школы. Яго кіраўнік Тамара Крывеня расказала школьнікам пра цяжкі лёс дзяцей, якія ў чэрвені 1941 года апынуліся на Дзятлаўшчыне, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна, генацыд беларускага і яўрэйскага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Навучэнцы пабачылі фотаздымкі і асабістыя рэчы дзяцей з “эшалона смерці”, пабывалі каля будынка былога піянерскага лагера, ля помніка загінулым у гарпасёлку Наваельня, на месцах масавага расстрэлу яўрэяў ля мясцовага чыгуначнага вакзала і членаў партызанскага атрада ў вёсцы Варакомшчына.

Падарожжа з сябрамі

Вучні Раклевіцкай пачатковай школы разам з сябрамі з Хвінявіцкай сярэдняй школы наведалі Дварэцкі дом культуры, дзе іх чакалі цікавыя прыгоды.
Дзеці гулялі ў вясёлыя гульні, адгадвалі загадкі, знаёміліся з прадметамі народнага побыту, пачулі аповед пра жыццё нашых продкаў і іх заняткі,  прынялі ўдзел у гістарычным квізе. А ў канцы экскурсіі іх чакаў яшчэ адзін сюрпрыз – вясёлыя танцы.

Гімназісты пабывалі ў музеі

Навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі музей МУС Рэспублікі Беларусь, дзе пазнаёміліся з летапісам беларускай міліцыі. Асаблівае захапленне выклікала зала, якая змяшчае зброю і тэхніку. Яшчэ дзеці даведаліся, як працуе балістычная экспертыза, што такое дактыласкапія і як крыміналісты знаходзяць доказы на месцы злачынства.

Дзень бяспечных паводзін

У дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава ў рамках правядзення Адзінага дня бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Уступі дарогу пешаходу!” прайшоў дзень бяспечных паводзін на дарогах. Выхаванцы паўтарылі правілы дарожнага руху, асаблівую ўвагу звярнулі на нашэнне флікераў. Завяршыўся дзень забаўкай “Прыгоды Флікера і Калабка ў казцы”, дзе старэйшыя выхаванцы ў ролях казачных герояў падзяліліся сваімі ведамі з малодшымі сябрамі.

З музыкай пра восень

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе прайшла музычная забаўка “Восень запрашае”. Мерапрыемства было накіравана на развіццё творчых здольнасцей выхаванцаў, папулярызацыю беларускай мовы.

Дзеці змаглі праявіць сябе ў розных відах музычнай дзейнасці: гульні, танцы, песні, конкурсы.

На экскурсію – у Мінск

Навучэнцы Вензавецкай базавай школы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыямі, пачулі рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. Завяршылася экскурсія ў “Зале Перамогі”, дзе злучыліся Слава і Памяць аб подзвігу нашага народа.

Далей адправіліся ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, дзе наведалі Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, які з’яўляецца праектам Дзяржкарпарацыі “Расатам”. У сучасным мультымедыйным кінатэатры іх чакала незабыўнае падарожжа ў свет атамнай энергіі. Кожны экскурсант у інфармацыйным цэнтры мог вымераць свой узровень радыяцыі ў целе і даведацца пра цікавыя навуковыя факты. Дзеці паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне, пагулялі ў лагічныя гульні і атрымалі памятныя падарункі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

9 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

9 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

10 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago