Цяпло сэрца, якое пераадольвае адлегласць

У санаторнай школе “Баравічок” прайшлі мерапрыемствы ў рамкахтыдня бацькоўскай любові. Для дзяцей, якія знаходзяцца далёка ад роднай хаты, гэты тыдзень стаў сапраўдным мостам, які злучыў іх са сваімі блізкімі. Яны прынялі ўдзел у акцыі “Ліст бацькам”, каб павіншаваць сваіх родных, у класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню маці. Юныя мастакі з 2 па 4 клас удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, а старэйшыя школьнікі паспрабавалі сябе ў ролі паэтаў.

Прайшла тут і гадзіна стасункаў “Ты для мяне прыклад ва ўсім”, прымеркаваная да Дня бацькі. У школьнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная кніжная выстава “Усё на зямлі пачынаецца з маці”.

У суботу ўсіх навучэнцаў запрасілі на мерапрыемства ў рамках шостага школьнага дня “Скарбы сям’і: збіраем і цэнім”, якое паказала, што нават у фармаце вясёлай гульні можна гаварыць аб сапраўды важных рэчах: узаемаразуменні, падтрымцы і той асаблівай сіле, якая назаўжды звязвае дзяцей і бацькоў.

Дзень бацькі – з любоўю і ўдзячнасцю

У гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках цімураваланцёрскага тыдня “# Добрыя справы, якія можа зрабіць кожны!” прайшоў PR-драйвінг, прысвечаны Дню бацькі пад дэвізам “Быць бацькам – гэта гонар”.

У гэты дзень дзеці павіншавалі сваіх татаў, выказаўшы ім удзячнасць за клопат, падтрымку і любоў.

Фотазона з тэматычнымі дэкарацыямі стала папулярным месцам для сямейных здымкаў.

Цімураўцы спяшаюцца рабіць дабро!

Цімураўскі атрад 8 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы ў рамках марафону “112 добрых спраў” сумесна з інспектарам прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзятлаўскага РАНС Аленай Дзісько прыняў удзел у раённай патрыятычнай працоўнай флэш-акцыі “#Дзятлаўшчына_ў_ФАРМАЦЕ_9_Д”.

Яны аказалі шэфскую дабрачынную дапамогу ветэранам працы Людміле Лішык і Алене Кучынскай: ачысцілі і ўскапалі градкі, прыбралі сухастой з агарода, згрэблі апалае лісце, вынеслі ўсё сабранае смецце.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации