Грамадства
1 min read
379

Школьны мерыдыян

29 сентября, 2025
0
Школьны мерыдыян

Стань прыкметным!

У рамках месячніка па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў рэйд “#Засвяціся!”, накіраваны на папулярызацыю сярод навучэнцаў выкарыстання святлоадлюстроўваючых элементаў. Яго ўдзельнікі праверылі наяўнасць флікераў у школьнікаў,  нагадалі, як і дзе правільна размяшчаць іх на вопратцы і сумках.

Бяспека – клопат пра сябе і сваіх блізкіх

Адзіны дзень бяспекі ў Вензавецкай базавай школе пачаўся з эвакуацыі. Затым работнікі РАНС правялі гутарку з навучэнцамі і расказалі, як дзейнічаць пры спрацоўцы пажарнага сігналу, а таксама пры розных надзвычайных сітуацыях.

Наведаў дзяцей і старшы майстар Дзятлаўскага РГЗ Пётр Горбач. Ён расказаў аб мерах бяспекі пры выкарыстанні газавага абсталявання ў доме, уручыў навучэнцам падарункі і маляўнічыя плакаты-памяткі аб правілах карыстання газам.

Урок бяспекі для вучняў 3-5 класаў прайшоў з дэманстрацыяй відэаролікаў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации