Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Я ведаю! Я памятаю! Я ганаруся!

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў гімназіі № 1 горада Дзятлава дадзены старт канцэпт-ініцыятывы “Я ведаю! Я памятаю! Я ганаруся!” патрыятычнага марафону “Памяць пакаленняў”.

Патрыятычны марафон будзе праходзіць у тры этапы.  Кожны гімназіст зможа прыняць удзел у 1-ым этапе марафону – конкурсе фотакалажоў “Памяць пакаленняў”. 2-гі этап – стварэнне відэатрэйлера “Сямейная рэліквія”, у якім можна прадставіць сапраўдныя дакументы, медалі, лісты з фронту, асабістыя рэчы дзядоў і прадзедаў, якія захоўваюцца ў сям’і. Самы адказны этап марафону – навукова-даследчая канферэнцыя “Гісторыя вайны і Перамогі ў асобах маёй сям’і”, якая дазволіць падзяліцца цікавымі фактамі і гісторыямі з жыцця дзядоў і прадзедаў гімназістаў. Вынікам марафону стане фільм, зняты на аснове назапашанага відэа- і аўдыёматэрыялу.

Прыйдзі і пакланіся

Выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада далучыліся да абласнога педагагічнага марафону “Патрыёт выхоўвае патрыёта”. У рамках акцыі “Прыйдзі і пакланіся” наведалі помнік 70 землякам, якія не вярнуліся з вайны, у парку гарпасёлка Казлоўшчына. Яны ўшанавалі памяць аб загінулых салдатах хвілінай маўчання, усклалі кветкі.

Бяспека на вадзе

У рамках акцыі “Безопасность на воде – повсеместно и везде!” у дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава была арганізавана сустрэча са старшынёй раённай арганізацыі АСВОД Сяргеем Шпакоўскім.

Ён не толькі азнаёміў супрацоўнікаў сада з дзейнасцю арганізацыі, але і пагаварыў з выхаванцамі старэйшых груп пра папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе. Дзеці ўбачылі відэаролік, у якім паказаны сродкі выратавання ў зімовы і летні перыяды, правілы паводзінаў паблізу вадаёмаў у розныя поры года. Паказаў, як практычна прымяняюцца сродкі выратавання, аказваецца першая дапамога асобам, якія церпяць бедства на водах. Выхаванцы пагулялі ў гульні па замацаванні правілаў бяспечнай жыццядзейнасці, разгледзелі лістоўкі. Ад старшыні АСВОД дзеці атрымалі каляндарыкі і запрашэнне пакатацца на катамаранах разам з бацькамі ў летні перыяд.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

10 часов ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

10 часов ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

12 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

12 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

12 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

13 часов ago