Героям вайны – вечная памяць
У лагеры “Лясная казка” Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук прайшло мерапрыемства, прысвечанае герою Вялікай Айчыннай вайны, заслужанай настаўніцы Рэспублікі Беларусь Аляксандры Артамонаўне Шаўчук. Прысутныя ўшанавалі памяць героя хвілінай маўчання, дзеці чыталі вершы пра вайну і подзвігі, спявалі песні ваенных гадоў. Бібліятэкар школы, унучка Аляксандры Шаўчук, Марыя Юрчык расказала пра жыццёвы шлях сваёй бабулі, яе гераічныя ўчынкі на фронце і значны ўклад у развіццё адукацыі Беларусі.
Быць здаровым – гэта здорава
У дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава ў спецыяльнай, санаторнай і інтэграванай групах прайшоў вясновы Дзень здароўя. Ён пачаўся з вясёлай музычнай зарадкі, затым былі праведзены гутаркі на тэму здароўя, спартландыя “Падарожжа ў краіну Спорту і Здароўя”. Тут дзяцей сустрэлі Міні і Мікі Маус, разам з якімі яны спаборнічалі ў спрыце, сіле і кемлівасці. На свята прыйшоў і доктар Айбаліт, яму выхаванцы прадэманстравалі свае веды аб здаровым ладзе жыцця.
Разам з пазітывам
У Казлоўшчынскай сярэдняй школе ў рамках Месячніка прафілактыкі крызісных станаў непаўналетніх прайшлі акцыі, інфармацыйныя гадзіны і трэнінгавыя заняткі. Правядзенне мерапрыемстваў спрыяла фарміраванню каштоўнасных адносін да жыцця, пазітыўнаму мысленню, прынцыпаў здаровага ладу жыцця, захаванню і ўмацаванню псіхічнага здароўя непаўналетніх.
Школьнікі даведаліся, што пазітыўнае мысленне – гэта адзін з інструментаў, які дапамагае справіцца з трывогай і стрэсам, а таксама задумаліся над тым, за што яны любяць жыццё.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #школа
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…
Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему! Результаты третьего тура: …