Хутка ў першы клас!

Выхаванцы Гезгалаўскага дзіцячага сада, будучыя першакласнікі, пабывалі на экскурсіі ў школе.

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала наведванне ўрока ў 1 класе. Яны змаглі пасядзець за сапраўднымі партамі, напісаць крэйдай на дошцы, пагутарыць з настаўніцай і нават разам з першакласнікамі прачытаць склады і невялікія словы.

Займальную экскурсію ў “Дом, дзе жывуць кнігі” правяла для дзяцей школьны бібліятэкар. Яна расказала, для чаго патрэбна бібліятэка, дзе і як захоўваюцца кнігі, як яны трапляюць да чытача. Пазнаёміла і з правіламі паводзін і выдачы выданняў. Выхаванцы змаглі выбраць для сябе цікавыя кнігі і часопісы, разгледзець карцінкі ў чытальнай зале.

Незабыўныя ўражанні зрабіла на дзяцей наведванне школьнага музея “Гісторыя ваеннага гарадка”. Яны з цікавасцю разглядалі фотаматэрыялы, экспанаты аб слаўных старонках гісторыі аграгарадка Гезгалы.

А калядныя песні ладныя

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй праводзіць Калядкі. Напярэдадні свята тут вялася вялікая падрыхтоўчая работа: дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі і традыцыямі святкавання, вывучылі вершы, песні, падрыхтавалі адпаведныя атрыбуты, касцюмы. Выхаванцы сустракалі гасцей-калядоўшчыкаў: Казу, Мядзведзя, Цыганку, Зорканошу, удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды. Калядоўшчыкі ўслаўлялі гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, жадалі здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации