Цімураўскі візіт: цуды на Каляды

Каманда навучэнцаў 6 класа Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна “Не лыкам шытыя”, удзельнікі праекта ГА “БРПА” “Цімураўцы.by”, наведалі ў перыяд зімовых канікулаў выхаванцаў дзіцячага сада і пажылых людзей у Доме сумеснага пражывання аграгарадка Гезгалы.

Тэмай заданняў снежня стала сацыяльнае цімураўства. Разам з малечай дзіцячага садка яны вадзілі карагоды вакол ёлкі, танцавалі і ўдзельнічалі ў конкурсах.

У рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” цімураўцы парадавалі пажылых людзей прыемнымі падарункамі і паштоўкамі, зробленымі сваімі рукамі, пажадалі ім даўгалецця і здароўя.

Ой, Калядачкі…

У Гезгалаўскім дзіцячым садзе прайшла святочная забава “Ідзе Каляда –адчыняй вароты!”.     

Педагогі раскрылі дзецям сэнс святаў, пазнаёмілі з каляднай атрыбутыкай.

Разам з калядоўшчыкамі – Казой, Мядзведзем, Цыганкай – выхаванцы абышлі групы і кабінеты дзіцячага садка, пажадалі ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту на ўвесь год.

У музычнай зале дзяцей чакала сустрэча з бабкай Васілісай і дзедам Міхасём. Усе разам праслаўлялі Каляду, спявалі народныя песні, вадзілі карагоды, гулялі ў рухомыя гульні, частаваліся блінамі і прысмакамі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации