Расія і Беларусь –разам!

У снежні 2024 года адзначаецца 25-годдзе з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.  Для вучняў 6 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава быў праведзены адзіны ўрок “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам”. Дзеці абмяркоўвалі пытанні развіцця супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у розных напрамках – палітыка, эканоміка, транспарт, адукацыя, навука, культура і спорт.Асабліва адзначылі знакавы палёт першай жанчыны-касманаўта ў гісторыі незалежнай Беларусі Марыны Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю на расійскім касмічным караблі “Саюз МС-24”.  У канцыўрока  зрабілі выснову аб тым, што саюз Беларусі і Расіі важны для народаў нашых краін, бо ён дае магчымасці для сумеснага развіцця і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дзе сёння забяспечваюцца роўныя правы грамадзян дзвюх краін.

Быць здаровым – гэта модна

Для навучэнцаў 9-11 класаў гімназіі прайшоў практычны занятак “Ваша здароўе – час ведаць, берагчы, дзейнічаць, супрацьстаяць!” з удзелам валеолага Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Юрэні.

Старшакласнікі актуалізавалі свае веды аб правільным харчаванні, фізічнай актыўнасці, прафілактыцы розных захворванняў і захаванні здаровага ладу жыцця.

Бенефіс-студыя “Сузор’е талентаў гімназіі”

Навучэнцы, іх бацькі, педагогігімназііў шосты школьны дзень падвялівынікі адыходзячага 2024 года. Мерапрыемства праводзілася ў рамках гімназічнага праекта “#7я, або Формула сямейнага поспеху”.

Ініцыятыўная група вучняў, удзельнікі клуба “Пошук” пры музеі “Гісторыя і культура народаў Дзятлаўшчыны”, у творчай форме прадставілі формулу поспеху – “Ініцыятыва. Якасць. Вынік” у трыядзе “Адукацыя. Даследаванне. Выхаванне”.

На працягу мерапрыемства працавалі карэспандэнты “Лічбавага медыя+” гімназіі, якія задавалі пытанні дзецям і бацькам.

Граматамі за поспехі ў розных відах дзейнасці ў гэтым годзе ўзнагароджаны больш за 50 навучэнцаў. Больш за 90 бацькоў атрымалі падзячныя лісты за годнае выхаванне дзяцей, актыўны ўдзел у жыцці гімназіі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

4 часа ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

6 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

6 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

8 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

8 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

8 часов ago