Адказы на недзіцячыя пытанні
“Лабараторыя падлеткавых пытанняў” – гэта традыцыйныя прафілактычныя сустрэчы навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы з прадстаўнікамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.
У рамках тыдня прафілактыкі “Пра ўчынкі і адказнасць” адбылася сустрэча школьнікаў з інспектарамі па справах непаўналетніх. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням недапушчэння ўжывання, захоўвання, распаўсюджвання наркатычных рэчываў. Навучэнцам 9-11 класаў быў прапанаваны прагляд відэароліка “Недзіцячыя тэрміны за наркотыкі ў Беларусі”. Інспектары прывялі прыклады найбольш часта здзяйсняемых падлеткамі правапарушэнняў і віды адказнасці за іх, спыніліся на неабходнасці захавання навучэнцамі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак. Таксама расказалі аб правілах паступлення ў Акадэмію МУС, як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў, якія іх новыя віды з’явіліся ў інтэрнэце, праінфармавалі аб адказнасці за распаўсюджанне фотаздымкаў, якія носяць парнаграфічны характар, па пытаннях палавой недатыкальнасці.
Піянерская кармушка
Каманда цімураўцаў “Не лыкам шыты” Гезгалаўскай сярэдняй школы прымае ўдзел у 4 сезоне праекта ГА “БРПА” “Цімураўцы.by”. Навучэнцы з’яўляюцца прызёрамі абласнога этапу 3 сезона.
Цімураўцы нагадваюць усім паклапаціцца пра нашых крылатых сяброў. У школьнай майстэрні члены цімураўскай каманды зрабілі надзейныя канструкцыі для падкормкі птушак зімой. А дома дзеці разам з бацькамі змайстравалі птушыныя кармушкі для аграгарадка.
Таксама запрасілі да ўдзелу ў акцыі “Піянерская кармушка” сваіх сяброў і аднакласнікаў. Як толькі выпаў снег, кармушкі для птушак з лагатыпам піянерскай арганізацыі з’явіліся ў школьным садзе і аграгарадку.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…