На сустрэчу з прыродай.
Навучэнцы 9-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава дзякуючы актыўнай і выніковай дзейнасці школьнага лясніцтва “ЛесКам+” і падтрымцы ДЛГУ “Гродзенскі лясгас” пабывалі ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Налібоцкі”.
Аб разнастайнасці яго флоры і фаўны расказаў школьнікам егер Юрый Мазура і правёў па маляўнічай экалагічнай сцежцы “Сябрыньскае скрыжаванне” праз участкі хваёвага, яловага і змешанага лясоў.
Пабывалі яны і на месцах пражывання тарпанавідных коней, якія ўтрымліваюцца тут у натуральных умовах.
Пашанцавала наведаць дзецям гадавальнік па ўзнаўленні цецеруковых, дзе разводзяць заходнееўрапейскі падвід глушца, чым удалося прадухіліць яго знікненне.
Прысвячэнне ў пяцікласнікі
Такое свята адбылося ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.
Пасля прадстаўлення пяцікласнікі прадэманстравалі свае музычныя і творчыя здольнасці, спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе ў час конкурсаў і сыгралі ў тэатры мініяцюр сваіх любімых герояў.
Дзеці далі клятву годна несці званне “пяцікласнік”. Ім былі ўручаны спецыяльныя медалі.
Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga