Мы таксама служыць пойдзем!

У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў тэматычны тыдзень “Нашы абаронцы”.

Выхаванцы рознаўзроставых груп рыхтавалі падарункі і віншаванні для любых татаў, прымалі ўдзел у спартыўнай забаве “Мы таксама служыць пойдзем”. Дзяцей чакала ваенная размінка, разнастайныя эстафеты, гульні на спрытнасць, вынослівасць і хуткасць. Дух спаборніцтва ні на хвіліну не пакідаў ніводнага ўдзельніка мерапрыемства.

З мэтай выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, фарміравання гонару за слаўных абаронцаў Айчыны было наладжана наведванне музейнага пакоя “Памяць”. Разглядаючы атрыбуты ваенных гадоў, дзеці яшчэ раз дакрануліся да ваеннай старонкі гісторыі нашай краіны.

У фотазоне “Нашы будучыя абаронцы!” кожны змог сфатаграфавацца на памяць.

Флэш-моб па-беларуску

Старшакласнікі Дварэцкай сярэдняй школы прапанавалі кожную раніцу  ў школе перад заняткамі праводзіць флэш-моб. Але не звычайны, а пад  беларускую народную мелодыю і з рухамі, узятымі з народных танцаў. Гэта ідэя атрымала падтрымку сярод вучняў школы.

Такі занятак дае дзецям бадзёры настрой, вучыць іх сінхроннасці рухаў, аб’ядноўвае ў адзін згуртаваны калектыў. А яшчэ гэта своеасаблівае выражэнне любові да  роднай мовы,  да культуры свайго народа.

Жадаючых прымаць удзел у такім флэш-мобе, як аказалася, шмат. А час заўсёды знойдзецца.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Предыдущая новость

Похожие публикации