Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў – трагічная і памятная дата ў календары.
У гэты дзень дзятлаўчане ўшанавалі памяць мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мітынг-рэквіем прайшоў ва ўрочышчы Курпяшы каля помніка па-зверску забітым фашыстамі 2800 яўрэям Дзятлаўскага гета. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў раёна, вучні гарадскіх школ, духавенства.
– У гэты дзень вязні фашысцкага канцлагера Бухенвальд паднялі паўстанне, калі даведаліся пра набліжэнне саюзных войскаў. Разам у іх атрымалася перамагчы і выратавацца, – нагадалі вядучыя старонкі гісторыі гэтага дня. – З таго часу 11 красавіка прынята лічыць Днём памяці тых, каму не пашчасціла вярнуцца з лагераў смерці, днём павагі да тых, хто выстаяў і насуперак усяму вярнуўся на Радзіму.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі ўзгадаў трагічныя падзеі нашага раёна:
‒ Сёння мы сабраліся на адным з самых крывавых месцаў Дзятлаўшчыны, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі было ўчынена жорсткае злачынства. Тут прыходзіць усведамленне: падобнае ніколі не павінна паўтарыцца. Жыццёвы подзвіг землякоў, якія прайшлі праз выпрабаванне канцлагерамі, служыць нам урокам. Нягледзячы на цяжкасці, яны захавалі чалавечую годнасць, веру ў дабро і справядлівасць. Кожны дзень мы павінны памятаць, што нічога на свеце няма даражэй за мір, і наша пакаленне заўжды будзе помніць і шанаваць тых, хто нам яго падарыў.
Школьнікі расказалі гісторыю фашысцкіх канцлагераў, у якіх у час вайны па розных падліках загінула 12 мільёнаў чалавек.
У гэты дзень аб міры на беларускай зямлі і спачыне несмяротных душаў тых, хто не дажыў да Перамогі, памаліліся настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула і клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі да помніка кветкі, вянкі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…