Пад такой назвай у школах раёнапрайшлі мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.  

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе на занятак праекта “ШАГ” была запрошана эканаміст КСУП “Войневічы” Вераніка Ярош.

Навучэнцы 8 “А” класа расказалі аб запатрабаваных прафесіях, завастрылі ўвагу на ТОП-7 самых перспектыўных галін у краіне, спыніліся на інфармацыі аб рынку працы Дзятлаўскага раёна. Размова ішла таксама аб прафесійным самавызначэнні, магчымасці самарэалізацыі навучэнцаў, ролі валанцёрскіх і студэнцкіх атрадаў у выбары прафесіі.

Падчас адкрытага дыялогу Вераніка Ігараўна расказала, чаму выбрала менавіта прафесію эканаміста, пазнаёміла з інфармацыяй, дзе можна атрымаць патрэбную адукацыю, назвала асноўныя навыкі, якасці, якія неабходны ў гэтай сферы дзейнасці, а таксама пра свае хобі і захапленні. Вераніка Ярош адзначыла, што толькі штодзённая стараннасць, актыўная жыццёвая пазіцыя, адданасць сваёй справе і Радзіме, а таксама прыхільнасць маральным прынцыпам дапамагае стаць сапраўдным прафесіяналам сваёй справы, грамадзянінам і патрыётам краіны.

Пры стварэнні навагодняга “Дрэва ідэй і ініцыятыў” навучэнцы прапанавалі рэалізаваць прафарыентацыйны праект “Твой выбар”, у профільным летніку працы і адпачынку “Лідар” асвоіць прафесію палявода на базе КСУП “Войневічы”, запісацца ў працоўную брыгаду па фарбаванні будынка пачатковай школы, а таксама ў студэнцкі атрад паляводаў ад РА ГА “БРСМ”.

У гімназіі № 1 горада Дзятлава было арганізавана знаёмства з нашым земляком Робертам Асіпуком – педагогам дадатковай адукацыі, блогерам-мільённікам, чалавекам, чыё імя занесена ў віртуальную Кнігу гонару маладых спецыялістаў Гродзенскай вобласці.

Дзеці выступілі з ініцыятывай правесці сустрэчы з паспяховымі прадстаўнікамі розных прафесій, якія запатрабаваны ў раёне, арганізаваць экскурсію на ААТ “Дварэцкі льнозавод”, ААТ “Боркаўскі крухмальны завод”. Таксама яны наведалі выставу дзіцячых малюнкаў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Перспектыва”, педагогам якога з’яўляецца Роберт Дзмітрыевіч.

На занятак да вучняў 9-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла былі запрошаны галоўны ляснічы Дзятлаўскага лясгаса Канстанцін Дзісько і дырэктар установы адукацыі Марына Нячай, якая з’яўляецца членам Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў і намеснікам старшыні Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў. Яны пажадалі школьнікам быць мэтанакіраванымі, актыўнымі, адказна падыходзіць да выбару прафесіі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации