На базе Хвінявіцкай сярэдняй школы прайшоў семінар намеснікаў дырэктара па вучэбнай рабоце ўстаноў адукацыі Дзятлаўскага раёна па тэме: “Планаванне і арганізацыя самакантроля. Педагагічны савет: этапы падрыхтоўкі і правядзення, змест і фармат”, які меў мэту павысіць кампетэнтнасць намеснікаў дырэктароў па пытаннях планавання і арганізацыі самакантролю, эфектыўнай падрыхтоўкі і правядзення педагагічнага савета.
Намеснік начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Аляксандраўна Умоўская і загадчык Дзятлаўскага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Афанасьеўна Кулеш акрэслілі актуальнасць тэмы і праблемнае поле семінара, засяродзілі ўвагу на нарматыўным прававым забеспячэнні, якое рэгламентуе дзейнасць устаноў адукацыі ў дадзеным накірунку.
У ходзе семінара ўдзельнікі падрабязна вывучылі самакантроль як комплексны працэс унутранага маніторынгу якасці адукацыі. Разглядзелі пытанні падрыхтоўкі інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і справаздач, неабходных для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на педагагічных саветах. На метадычным практыкуме, які правяла Таццяна Аляксандраўна, былі прааналізаваны этапы падрыхтоўкі педагагічнага савета – ад вызначэння тэмы да збору матэрыялаў і фарміравання рашэння педагагічнага савета. Удзельнікі семінара актыўна абмяркоўвалі праблемы і шукалі шляхі іх вырашэння, абменьваліся вопытам.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Аляксееўна Русін падзялілася вопытам работы па тэме семінара. Удзельнікамі семінара былі наведаны і прааналізаваны ўрокі па вучэбных прадметах.
Такім чынам, семінар стаў важным крокам да ўдасканалення кіраўніцкай дзейнасці ў арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…