На базе Хвінявіцкай сярэдняй школы прайшоў семінар намеснікаў дырэктара па вучэбнай рабоце ўстаноў адукацыі Дзятлаўскага раёна па тэме: “Планаванне і арганізацыя самакантроля. Педагагічны савет: этапы падрыхтоўкі і правядзення, змест і фармат”, які меў мэту павысіць кампетэнтнасць намеснікаў дырэктароў па пытаннях планавання і арганізацыі  самакантролю, эфектыўнай падрыхтоўкі і правядзення педагагічнага савета.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Аляксандраўна Умоўская і загадчык Дзятлаўскага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Афанасьеўна Кулеш акрэслілі актуальнасць тэмы і праблемнае поле семінара, засяродзілі ўвагу на нарматыўным прававым забеспячэнні, якое рэгламентуе дзейнасць устаноў адукацыі ў дадзеным накірунку.

У ходзе семінара ўдзельнікі падрабязна вывучылі самакантроль як комплексны працэс унутранага маніторынгу якасці адукацыі. Разглядзелі пытанні падрыхтоўкі інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і справаздач, неабходных для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на педагагічных саветах. На метадычным практыкуме, які правяла Таццяна Аляксандраўна, былі прааналізаваны этапы падрыхтоўкі педагагічнага савета – ад вызначэння тэмы да збору матэрыялаў і фарміравання рашэння педагагічнага савета. Удзельнікі семінара актыўна абмяркоўвалі праблемы і шукалі шляхі іх вырашэння, абменьваліся вопытам.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Аляксееўна Русін падзялілася вопытам работы па тэме семінара. Удзельнікамі семінара былі наведаны і прааналізаваны ўрокі па вучэбных прадметах.

Такім чынам, семінар стаў важным крокам да ўдасканалення кіраўніцкай дзейнасці ў арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Предыдущая новость

Похожие публикации