У гарпасёлку Казлоўшчына прайшоў сельскі сход, у час якога абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, іншыя надзённыя тэмы.
Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык праінфармаваў прысутных аб пажарнай сітуацыі ў вобласці і раёне:


– З пачатку года ў Гродзенскай вобласці адбылося 655 пажараў, у якіх загінулі 47 чалавек. Асноўныя прычыны – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і ацяпляльных прыбораў. У раёне сёлета зафіксаваны 19 пажараў, адзін загінулы. Пры гэтым пачасціліся выпадкі траўмавання агнём, якія дапускаюцца людзьмі з-за банальнага грэбавання тэхнікай бяспекі пры выкананні работ.
Сяргей Сяргеевіч нагадаў, што пачаўся ацяпляльны сезон, важна паклапаціцца аб сваіх пажылых бацьках. Адным з неад’емных атрыбутаў сучаснага жылля з’яўляецца наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў памяшканнях.



Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярына Ляўкевіч звярнулася да тэмы выхавання і бяспекі дзяцей.
Праблема маральнага і сямейнага дабрабыту з’яўляецца актуальнай і значнай у нашай краіне, – адзначыла яна. – Па стане на 1 лістапада ў Дзятлаўскім раёне 56 дзяцей з 27 сем’яў прызнаны тымі, хто знаходзіцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы.
Яна назвала прычыны, па якіх дзеці могуць папаўняць гэты спіс: сігнал з органаў аховы правапарадку аб прыцягненні бацькоў або дзяцей да адміністрацыйнай адказнасці, незадавальненне асноўных жыццёвых патрэбаў дзіцяці, незахаванне бяспечных умоваў жыццядзейнасці непаўналетняга.

Аб тым, якая дапамога аказваецца пажылым грамадзянам сацыяльнай службай раёна, якую частку клопатаў аб іх бяруць на сябе дзяржаўныя ўстановы, а што належыць выконваць дарослым дзецям, паведаміла спецыяліст па сацыяльнай рабоце цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Анастасія Аблажэй.

Старшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Віталій Грышук спыніўся на злабадзённай тэме інтэрнэт-махлярства. У райаддзел міліцыі штодзень паступаюць па два-тры паведамленні аб злачынствах падобнага плану.
– Калі вы паднялі трубку і зразумелі, што на тым баку махляры – адразу ж перапыняйце размову, – адзначыў ён. – Таксама будзьце асабліва ўважлівыя пры набыцці тавараў у інтэрнэт-магазінах, асцерагайцеся браць грашовыя сродкі ў камерцыйных банках.





Старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка падвяла вынік сустрэчы:
– Бяспека грамадзян – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне. У сельвыканкам рэгулярна звяртаюцца грамадзяне, асабліва ў час ацяпляльнага сезона, з рознымі бытавымі пытаннямі і просьбамі. Стараемся ўсе іх задаволіць.
Ала Дзмітрыеўна нагадала пра адно з нядаўніх здарэннях, калі ў выніку пажару было знішчана домаўладанне, грамадзянам аказана ўся неабходная дапамога, каб стварыць бяспечныя ўмовы ў новым жыллі.


Таксама ў межах Адзінага дня інфармавання насельніцтва перад жыхарамі гарпасёлка выступіла інфармацыйна-прапагандысцкая група намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі.
Пасля завяршэння мерапрыемства пасялкоўцы атрымалі буклеты па прафілактыцы пажараў і ўтрыманні пячнога ацяплення.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga