Санаторная група садка

Задача захавання і ўмацавання здароўя дзяцей з’яўляецца прыярытэтнай у дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, а для санаторных груп мае першапачатковую актуальнасць і значнасць.

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава ёсць санаторная група дзяцей, якія часта хварэюць, дзе ствараюцца аптымальныя ўмовы для ўмацавання здароўя і камфортнага эмацыянальнага самаадчування выхаванцаў, фарміравання ў іх асноў здаровага ладу жыцця.

Для гэтага выхавальнікі праводзяць хвілінкі здароўя, прапануюць дзецям пальчыкавыя гульні і дыхальныя практыкаванні, практыкаванні на прафілактыку плоскаступнёвасці, парушэння паставы і зроку, забяспечваюць загартоўванне і аптымальны рухальны рэжым, прадугледжваюць змену поз дзяцей.

У кніжным кутку, акрамя кніг і часопісаў, дадаткова размяшчаюцца тэматычныя паштоўкі, на якіх прапануюцца невялікія вершы пра садавіну і агародніну, хлеб і бульбу, спорт і фізкультуру, чысціню і гігіену.

Сюжэтыя гульні падказваюць выхаванцам аб правілах здаровага ладу жыцця.

Атрыбуты спартыўнага кутка выкарыстоўваюцца дзецьмі самастойна і з дапамогай выхавальніка. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконваюць дыхальныя практыкаванні з каляровымі стужкамі, ходзяць па дарожках “здароўя”, гуляюць з масажнымі мячыкамі, малымі абручамі і кеглямі.

На рухальных перапынках уключаецца рытмічная музыка, пры самастойнай гульнявой і выяўленчай дзейнасці – ціхая і спакойная.

Выхавальнікі ўзаемадзейнічаюць з медыцынскімі работнікамі, якія праводзяць перыядычны медыцынскі агляд выхаванцаў, арганізуюць дыетычнае харчаванне, вітамінізацыю, прафілактычны масаж і фізіятэрапеўтычныя працэдуры, праводзяць тэматычныя гутаркі з дзецьмі і іх бацькамі аб правілах культуры здароўя.

Фізкультурна-аздараўленчую работу забяспечвае кіраўнік фізічнага выхавання, які плануе і праводзіць мерапрыемствы з улікам узросту, полу, індывідуальных асаблівасцяў і асобасных якасцей дзяцей, спецыфікі захворванняў і стану здароўя выхаванцаў.

Педагог-псіхолаг прапануе дзецям псіхагімнастычныя гульні і практыкаванні: “Падорым дабрыню”, “Сагрэем птушачку”, “Усміхнёмся сонейку”, “Дапаможам сябру”.

Спадзяёмся, што нашы намаганні і падыходы дапамогуць умацаваць здароўе выхаванцаў і забяспечыць іх рознабаковае развіццё.

Надзея СТУПЧЫК,
выхавацельніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

17 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

17 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

18 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

19 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

19 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago