Сакрэты школьнай кухні

Раніца ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча пачынаецца задоўга да першага званка. Пакуль горад яшчэ спіць, у 5 гадзін на школьную кухню прыходзяць повары. Іх задача – прыгатаваць сняданкі, абеды і падвячоркі для шасці соцень вучняў. Гэта праца часта застаецца за кулісамі, але яе вынік дзеці ацэньваюць штодня.

– Ежа ў нашай сталовай зусім як дамашняя. У кожнай талерцы адчуваецца клопат пра нас, –  дзеліцца ўражаннямі навучэнка 4 класа Сафія Кінчак.

Шматгадовы вопыт майстроў кухні дазваляе гатаваць з душой усё: ад наварыстага супа да духмянай выпечкі. Кожная порцыя строга выверана, каб дзіця атрымала неабходны зарад энергіі для вучобы. Бесперабойную працу забяспечваюць і кухонныя рабочыя: дзякуючы ім ежа заўсёды падаецца своечасова, а ў зале пануе бездакорная чысціня.

Сёння ў меню ў першакласнікаў амлет, чай і мандарыны для навагодняга настрою. Малыя з апетытам пералічваюць любімыя стравы: боршч, курыныя катлеты, тварожная запяканка. Школьнае харчаванне гнутка падладжваецца пад густы дзяцей. Напрыклад, непапулярныя рыбныя катлеты   замянілі на смажаную рыбу, якую школьнікі ядуць з большым задавальненнем.

На школьным харчблоку дзейнічае непарушнае правіла: бездакорнае выкананне санітарных нормаў. Строгі кантроль пачынаецца з асабістай гігіены супрацоўнікаў і стэрыльнасці посуду, а заканчваецца тэхналогіяй прыгатавання кожнай стравы. Культуру чысціні прывіваюць і вучням: мыццё рук перад ежай – абавязковы рытуал, які не церпіць выключэнняў.

Да сталовай ужо спяшаюцца адзінаццацікласнікі. Сёння ў меню для старшакласнікаў – сытны фасолевы суп, біфштэкс “Пяшчотны” з рассыпістай грэцкай кашай і яблычна-клубнічны сок. Гледзячы на пустыя талеркі выпускнікоў, разумееш без слоў: угаворваць нікога не прыйшлося!

Школьнае меню – гэта жывы арганізм, які змяняецца ў залежнасці ад сезона і смакавых пераваг дзяцей. Повары ўважліва сочаць за спажывецкім попытам дзяцей: упадабаныя стравы трывала замацоўваюцца ў рацыёне, а непапулярныя –  выключаюцца. Пры гэтым харчаванне застаецца ідэальна збалансаваным. Мяса, рыба, крупы, агародніна і малочныя прадукты – у штодзённым рацыёне ёсць усё, што неабходна арганізму, які расце. Асаблівая ўвага надаецца праву выбару: напрыклад, на сталах заўсёды прадстаўлена некалькі варыянтаў салатаў.

Дзверы сталовай адчынены і для педагогаў, якія прыходзяць сюды ў абедзенны перапынак.

– Наша сталовая – любімае месца не толькі для дзяцей, – дзеліцца ўражаннямі настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Урбан. – Варта пераступіць парог утульнай залы і пачуць ад повара добрае “смачна есці”, як настрой імгненна паляпшаецца. Стравы тут па-сапраўднаму дамашнія. Мой фаварыт – запечаная рыба, прыгатаваная ў сучасным параканвектамаце. Эстэтыка таксама на вышыні: інтэр’ер у цёплых аранжавых танах абуджае апетыт, а з прыгожага сучаснага посуду прыемна есці.

Пустыя талеркі і шчырыя словы падзякі ў адрас работнікаў кухні – гэта і ёсць самая высокая і сумленная ацэнка іх штодзённай нябачнай працы.

Алена КАЛОДЗІЧ,
настаўніца пачатковых класаў, адказная па харчаванні ў сярэдняй школе № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

3 минуты ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

8 минут ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

16 минут ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

24 минуты ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

5 часов ago

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago