Садзейнічаем занятасці: работа камісій

27 верасня пад старшынствам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Жука прайшла чарговая відэанарада Гродзенскага аблвыканкама з парадкам дня “Аб рэалізацыі Дэкрэта №3 “Аб садзейнічані занятасці насельніцтва”.

У час яе разгледжаны пытанні аб стане рынку працы Гродзеншчыны, аб актывізацыі работы пастаянна дзеючых камісій па садзейнічанні занятасці і правядзенні мерапрыемстваў, неабходных для стварэння базы даных працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва аблвыканкама Аляксандр Собаль у сваім дакладзе адзначыў, што задача рэгіянальных камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва праводзіць актыўную палітыку занятасці. Акрамя планавых пасяджэнняў, якія павінны праходзіць не радзей за два разы на месяц, трэба ісці да людзей, прапаноўваць, тлумачыць, дабівацца максімальных вынікаў. Сярод недахопаў у рабоце камісій, якія былі выяўлены ў час маніторынгу, ён назваў недастатковую актыўнасць, ухіленне ад графіка пасяджэнняў, адсутнасць неабходнай мінімальнай колькасці пастаянных членаў на пасяджэнні. У ліку праблемаў, з якімі сутыкаюцца спецыялісты, – паніжаная цікавасць праблемных катэгорый насельніцтва да працаўладкавання, нізкая працоўная дысцыпліна і хуткае звальненне некаторых работнікаў, якіх нядаўна ўладкавалі на працу.

Цяпер ідзе актыўнае фарміраванне базы даных не занятых у эканоміцы, на дакладнасць правяраюцца звесткі аб людзях, якія трапілі ў гэтыя спісы. Калі база будзе поўнасцю сфарміравана, камісіі змогуць працаваць канкрэтна з тымі, чые прозвішчы сюды занесены.

Аб ролі сродкаў масавай інфармацыі ў асвятленні пытанняў рэалізацыі Дэкрэта №3 расказаў начальнік аддзела па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, справах рэлігій і нацыянальнасцяў упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Кашкевіч. Журналістам варта максімальна даступна пісаць аб рабоце па садзейнічанні занятасці, якая праводзіцца ў рэгіёнах, цікавіцца меркаваннямі людзей на гэты конт, “дэманстраваць” станоўчы вопыт (калі чалавек знайшоў работу, памяняў жыццё да лепшага). Тэма гэта складаная, інфармацыя з цяжкасцю даходзіць, а то і ўвогуле не даходзіць да асабліва праблемных беспрацоўных, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Толькі ўзаемнымі намаганнямі можна ўплываць на сітуацыю.

Ірына СТЫРНІК  

 

administrator

Recent Posts

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

38 минут ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

3 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

3 часа ago

Запрашаем на сустрэчу

Раённы савет ветэранаў педагагічнай працы 1 кастрычніка ў 12 гадзін у актавай зале гімназіі №…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

5 часов ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

17 часов ago