Напрыканцы студзеня жыхарка Дзятлаўскага раёна на прасторах сацыяльнай сеткі “Instagram” убачыла акаўнт, дзе прадавалася спартыўнае адзенне.
Пакупніцу зацікавілі выгадныя цэны, станоўчыя водгукі, яркія фотаздымкі, тысячы падпісчыкаў і абяцанне хуткай дастаўкі. У час перапіскі з прадаўцом яна пералічыла грашовыя сродкі ў памеры 300 рублёў на пазначаны банкаўскі рахунак. Абяцаны час прайшоў, аднак набыты тавар ніхто так і не даставіў. Па дапамогу падманутая пакупніца звярнулася ў праваахоўныя органы.
Па артыкуле “махлярства” Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца.
Супрацоўнікі Следчага камітэта нагадваюць жыхарам раёна, што сацыяльныя сеткі не месца для пакупак, бо пры пераводзе папярэдняй аплаты няма ніякіх гарантый, што тавар будзе атрыманы або грошы вернуты. Папярэдняя аплата шляхам папаўнення карткі – гэта яўная прыкмета рызыкоўнай здзелкі. Пакупкі ў інтэрнэце лепш рабіць у афіцыйных магазінах, якія працуюць ва ўстаноўленым законам парадку.
Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…