Працягам мерапрыемстваў Дня народнага адзінства ў Дзятлаве сталі моладзевы флэшмоб і раённы аўтапрабег “Каб памяталі…”, удзельнікі якіх сабраліся на плошчы 17 Верасня.

Да іх і ўсіх гасцей свята са словамі віншавання звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Шулейка:

– Святкаванне Дня народнага адзінства – не толькі даніна ўдзячнасці тым, хто аб’яднаў краіну, выратаваў яе ад прыгнёту заваёўнікаў і падарыў будучыню. Яго каштоўнасць у непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў, непахіснасці традыцый самаахвярнага служэння Айчыне, прыхільнасці нацыянальным інтарэсам і каштоўнасцям. Мы ганарымся тым, што з’яўляемся нашчадкамі пакалення пераможцаў. Наш абавязак заключаецца ў захаванні адзінства і агульнанацыянальнай згоды, каб арганізавана і згуртавана супрацьстаяць любым глабальным выклікам і пагрозам сучаснасці, пераадольваць цяжкасці і захоўваць стабільнасць для паляпшэння жыцця людзей і працвітання Радзімы.

Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Віталій Тадэвушавіч пажадаў усім прысутным на мерапрыемстве шчасця, радасці, поспехаў і ўдачы, каб мір і дабрабыт быў у дамах, а сэрцы напаўняліся гонарам за нашу любімую, адзіную, выдатную Беларусь!

У флэшмобе “Беларусь – гэта мы!” прынялі ўдзел вучні ўсіх школ горада. Калі людзі збіраюцца разам і ў адзіным парыве ад душы спяваюць або танцуюць, яны зараджаюць адзін аднаго і ўсіх вакол сваім добрым настроем, духам згуртаванасці і адзінства.

Пасля прыгожага, патрыятычнага ў чырвона-зялёных колерах флэшмоба з плошчы 17 Верасня стартаваў раённы аўтапрабег “Каб памяталі…” .

Мерапрыемствы Дня народнага адзінства працягваюцца.

Ірына КАМАРОВА
Фота і відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации