9 ліпеня на пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілася канцэртная праграма, прысвечаная гадавіне вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гісторыі кожнага горада ёсць святыя даты, памяць пра якія перадаецца з пакалення ў пакаленне. Для жыхароў Дзятлава гэта дата вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – звярнуліся да гледачоў вядучыя канцэрта. – Менавіта 9 ліпеня 1944 года быў вызвалены наш горад, і землякі ўсклалі кветкі да помнікаў у знак павагі да несмяротнай славы і светлай памяці пра герояў і ўсіх, хто прыклаў намаганні, каб абараніць сваю краіну, свой горад.

Свята – гэта добры настрой, музыка і, вядома ж, песні. У гэты дзень артысты Цэнтра культуры з найлепшымі пажаданнямі дарылі сваю творчасць усім жыхарам і гасцям горада Дзятлава:
– Няхай наш горад дзень за днём квітнее, развіваецца і становіцца толькі лепшым, а дзятлаўчане атрымліваюць асалоду ад кожнай хвіліны, пражытай тут! Любіце свой горад, захоўвайце яго гісторыю і стварайце будучыню, – гучала з раённай сцэны.

 

Музычны падарунак замлякам зрабілі народны ансамбль песні “Ятранка”, Чэслаў Свіб, Таццяна Шостка, Ала Чарняўская і вакальна-інструментальны ансамбль “Гарачыя сэрцы”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

6 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

7 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

7 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

17 часов ago