Любыя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Божае Нараджэнне – гэта не гісторыя, прыдуманая для дзяцей, гэта надзея чалавецтва, сэнс чалавечага жыцця. Як піша папа Францішак: “Дзіцятка Езус, якое нарадзілася ў Бэтлееме, – гэта знак, які Бог даў тым, хто чакаў збаўлення, і для нас заўсёды застаецца знакам Божай пяшчоты і Яго прысутнасці ў свеце”.

Божае Нараджэнне звычайна запрашае нас вяртацца ў бацькоўскі дом, дзе мы можам зноў акунуцца ў традыцыі святкавання разам з роднымі і сябрамі. За святочным сталом часта чуем віншаванні і словы прабачэння, але галоўнае – гэта радасць, якая напаўняе нашы сэрцы надзеяй на лепшае, клопатам пра блізкіх, дабрынёй, шчырасцю і спагадлівасцю.
Вясёлых, здаровых, поўных разважанняў пра таямніцу Уцелаўлення, надзеі, веры, любові і міру, якія выплываюць у гэтыя дні ад Віфлеемскай батлейкі, святаў Божага Нараджэння i Новага 2025 года.  

З дарам малітвы ксёндз пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава Андрэй ЛІШКО

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации