Прыхаджане касцёла Святой Троіцы ў Стараельні рыхтуюцца да фэсту, які пройдзе 22 мая. Цяпер ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі ля святыні. З гэтым дапамагае СВК “Граніт- Агра”.
На добраўпарадкаванні занята брыгада з пяці чалавек — Сяргея Кохана, Валерыя Грыцука, Аляксандра Валчэцкага, Ігара Брызіцкага, Уладзіміра Жыха.

Каля касцёла спілаваны дрэвы, скошана трава,будзе пастаўлена агароджа.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота аўтара