Рыбалка пад напружаннем

Пра тое, што на рыбалцы чалавека з вудай можа чакаць смяротная небяспека, задумваюцца не ўсе. Любы вадаём у месцы перасячэння з дзеючай паветранай лініяй электраперадачы з’яўляецца вельмі небяспечным месцам.

Трапіць пад дзеянне электрычнага току можна, не толькі дакрануўшыся да токаправодных частак, але пры высокім напружанні нават проста наблізіўшыся да іх.

Вудзільна з вугляпластыку, якім карыстаюцца многія рыбакі, з’яўляецца выдатным правадніком электрычнасці. Аб гэтай небяспецы папярэджваюць вытворцы вудзільняў, органы дзяржаўнага энергетычнага нагляду, прадпрыемствы, якія эксплуатуюць электрычныя сеткі, паблізу вадаёмаў на апорах паветраных ліній электраперадачы вывешаны забараняльныя плакаты. Але, на жаль, няшчасныя выпадкі на рыбалцы, звязаныя з паражэннем электрычнасцю, адбываюцца.

Так, 6 кастрычніка 2018 года на рацэ Случ (Салігорскі раён Мінскай вобласці) жыхар горада Салігорска лавіў рыбу прыкладна за 18-20 метраў ад месца перасячэння з паветранай лініяй 110 кВ “Старобін-Даманавічы”. Затым вырашыў памяняць месца размяшчэння і з раскладзеным вугляпластыкавым вудзільнам накіраваўся ўздоўж ракі Случ у бок паветранай лініі. У час перамяшчэння ён спатыкнуўся і закрануў правады. Сведкі выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла пацярпелага ў рэанімацыйнае аддзяленне Салігорскай ЦРБ, дзе ён памёр.

На месцы гэтага здарэння з двух бакоў устаноўлены інфармацыйныя плакаты аб забароне рыбнай лоўлі і небяспекі паражэння электрычным токам, пацярпелы праходзіў міма устаноўленага плаката, але, напэўна, не звярнуў увагі.

Яшчэ раз нагадваем, што неабходна памятаць аб захаванні элементарных мераў электрабяспекі на рыбалцы.

Пры ўзнікненні пытанняў тэлефануйце ў дыспетчарскую Дзятлаўскага РЭС па тэлефоне 2-10-36 або 144.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

13 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

13 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

14 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

15 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

16 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

16 часов ago