Уборачная кампанія – гарачая пара, калі на час адкладваюцца асабістыя клопаты, а кожны сонечны сухі дзень – працоўны.
Трэба сабраць хлеб – астатняе пачакае.
Таму і не дзіва, што свой юбілейны 45-ы дзень нараджэння механізатар ААТ “Дварэц-Агра” Сяргей Радзюк сустрэў за рулём камбайна. Віншаванні з адметнай датай ад раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і кіраўніцтва прадпрыемства ён прымаў у полі, дзе жаў яравы ячмень.
Дырэктар ААТ “Дварэц-Агра” Аляксандр Лесюкоў пажадаў механізатару моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і мірнага неба.
Сяргей Радзюк – чалавек працы, хлебароб з вялікім стажам. Ён нарадзіўся і вырас тут, у Дварэцкім сельсавеце, ведае работу ў полі з падлеткавага ўзросту, калі кіраваў трактарам разам са сваім татам, які таксама працаваў механізатарам. Пасля школы свядома выбраў сельскую гаспадарку справай жыцця і ўсё яго прысвяціў зямлі: скончыў прафтэхвучылішча і вярнуўся на малую радзіму. На прадпрыемстве механізатар працуе на трактары МТЗ-1221 на ворыве і іншых сельгасработах, на ўборцы – кіруе камбайнам РСМ-181 вытворчасці “Ростсельмаш”.
– У Сяргея Віктаравіча толькі адзін запіс у працоўнай кніжцы, – расказаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, які ў свой час паспеў папрацаваць з ім разам. – Зорак з неба не хапае, але працуе стабільна, надзейна, з любоўю да роднай зямлі. На такіх людзях трымаецца сельская гаспадарка.
Сам імяніннік мае галоўнае пажаданне для сябе і ўсіх аграрыяў Дзятлаўшчыны:
– Сонейка б болей, няхай патрымаецца добрае надвор’е, каб паспелі сабраць хлеб своечасова і з найменшымі стратамі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…
Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…