3 жніўня на базе Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада па тэме “Аб выкананні праграмы вяснова-летняга гандлю па выніках работы за першае паўгоддзе”. У ім прынялі ўдзел старшыня Праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, работнікі апарата кіравання Белкаапсаюза, старшыні праўленняў аблспажыўсаюзаў, аблспажыўтаварыства, іх намеснікі па гандлі і грамадскім харчаванні, нарыхтоўках, прамысловасці, начальнікі ўпраўленняў гандлю, аддзелаў грамадскага харчавання аблспажыўсаюзаў, аблспажыўтаварыства, старшыні райспажыўтаварыстваў і філіялаў, дырэктары шэрагу прамысловых прадпрыемстваў, унітарных прадпрыемстваў “Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза”, “Парэчча Белкаапсаюза”, ААТ “Маладзечнагандаль”, “Гомельскі завод гандлёвага абсталявання”, “Завод Белкааппрагрэс” Белкаапсаюза”.
З парадкам дня прысутных пазнаёміў старшыня Праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў. Затым удзельнікі сустрэчы раздзяліліся на дзве рабочыя групы і накіраваліся па вызначаным маршруце. Першая рабочая група ў складзе работнікаў апарата кіравання Белкаапсаюза наведала хлебазавод Дзятлаўскага філіяла, дзе азнаёміліся з выпускам прадукцыі прадпрыемства. Таксама ўдзельнікі семінара пабылі на мясаперапрацоўчым комплексе.
Як навідавоку ў пакупнікоў гатуюцца пельмені і піца, пабачылі ў закусачнай “Лепім самі”. Цікавіліся работай прыёмнага нарыхтоўчага пункта на базе складскіх памяшканняў магазіна “Свет тэхнікі”. У магазіне “Будматэрыялы” ўдзельнікам семінара прадэманстравалі, як арганізавана работа з элементамі франчайзінга з ТАА “ОМА”, як працуе магазін-склад, што гандлюе будаўнічымі таварамі. Адбылася прэзентацыя аўтамагазіна самаабслугоўвання ТАА “ЮніСКАФ”. У магазіне “Родны кут” удзельнікі семінара-нарады знаёміліся з работай вытворчых цэхаў (кандытарскага, мясных паўфабрыкатаў, кулінарнага), арганізацыяй гандлю прадукцыяй грамадскага харчавання з выкарыстаннем свежых ягадаў (кандытарскія вырабы, піражкі), работай аддзела “Мясная лаўка” (з шырокім асартыментам мяса і мясных паўфабрыкатаў, субпрадуктаў, бараніны, труса, індычкі, качкі), гандлю жывымі кветкамі, рыбай на лёдзе, работай фірменных секцый, дэгуставалі кулінарную і кандытарскую прадукцыю грамадскага харчавання, прадукцыю Дзятлаўскага сыраробнага завода, даведаліся, як праводзяцца маркетынгавыя мерапрыемствы на асобныя найменні прадукцыі. На другім паверсе, у магазіне “Прамтавары”, азнаёміліся з работай аддзела “Дзіцячы свет” і фірменных секцый.
На пленарным пасяджэнні абмеркавалі выкананне праграмы вяснова-летняга гандлю па выніках работы за першае паўгоддзе і падвялі вынікі семінара-нарады.


І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара