Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў стартуе ў Беларусі

Міністэрства адукацыі Беларусі і кампанія МТС аб’явілі аб старце II Рэспубліканскага конкурсу маладзёжных праектаў «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу», паведамілі  ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Галоўная мэта мерапрыемства — пошук і падтрымка крэатыўных адукацыйных праектаў. Прапанаваць свае ідэі могуць навучэнцы 8-11 класаў і студэнты сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (да 23 гадоў).

Як адзначыў дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Мінадукацыі Павел Ліс, менавіта адукацыя вызначае вектар развіцця сучаснага грамадства, таму адукацыйная сістэма павінна быць найбольш адчувальнай да інавацый, што адбываюцца ў сферы інфармацыйных тэхналогій. «Лічбавая трансфармацыя, якая ахапіла ўсе сферы грамадскага жыцця, ставіць нас перад неабходнасцю не проста прыстасоўвацца да змяненняў, а быць актыўнымі ўдзельнікамі інавацыйных працэсаў. Гэты конкурс дае магчымасць навучэнцам праявіць сябе з творчага боку і, што асабліва важна, садзейнічае фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладых людзей, паколькі іх праекты могуць рэальна паўплываць на тое, што адбываецца ў сферы адукацыі», — сказаў ён.

Прыём праектаў  прадоўжыцца па 16 лістапада. Конкурс пройдзе ў тры этапы: збор праектаў і ацэнка журы, паўфінал і работа з ментарамі, фінал і абарона праектаў. Прадстаўленыя работы будуць ацэньваць у чатырох намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект для навучэнцаў і студэнтаў», «Лепшы інавацыйны праект для бацькоў», «Лепшы інавацыйны праект для педагогаў», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».

Паводле слоў кіраўніка камерцыйнага дэпартамента МТС Мікалая Булаша, у гэтым годзе чакаецца высокі інтарэс да мерапрыемства. «У 2016 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 200 чалавек, экспертная група разгледзела і ацаніла больш за 50 праектаў, 13 з якіх прайшлі ў фінал. У гэты раз мы чакаем не менш работ. Такая адукацыйная ініцыятыва — добры прыклад прыватна-дзяржаўнага партнёрства, у выніку якога кампанія МТС і Міністэрства адукацыі інвесціруюць у будучае развіццё краіны, падтрымліваючы перспектыўныя праекты нашай моладзі. Варта адзначыць, што ўсе пераможцы конкурсу могуць разлічваць у будучым на экспертную падтрымку як з боку нашай кампаніі, так і з боку іншых буйных кампаній — ментараў конкурсу, задзейнічаных у сферы мабільных тэхналогій, ІТ і адукацыі», — запэўніў ён.

Конкурс праводзіцца ў рамках пагаднення, заключанага паміж мабільным аператарам і Міністэрствам адукацыі Беларусі 27 чэрвеня. Партнёрам выступае кампанія Huawei. Аўтары лепшых праектаў не толькі змогуць ажыццявіць свае ідэі, але і атрымаюць каштоўныя падарункі.

БелТА

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

18 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

18 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

19 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

19 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

19 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

1 день ago