Рэвакцынацыя ад COVID-19: зрабі цяпер!

Развітвацца з каранавірусам яшчэ рана.

Даследчыкі лічаць, што ў пачатку восені нас чакае яго новая хваля. Калі вы ўжо прышчапляліся, мае сэнс паўтарыць працэдуру. Што такое рэвакцынацыя, якімі вакцынамі прышчапляюць цяпер, ці дапамогуць вакцыны ад новых штамаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Таццяна Свіб.

– Што такое рэвакцынацыя і ці патрэбна яна цяпер?

– Рэвакцынацыя – паўторная прышчэпка. Яна праводзіцца з такой жа мэтай, як і першая: дапамагчы імунітэту змагацца з вірусам і не дапусціць цяжкага цячэння захворвання. Пащторную вакцынацыю супраць COVID-19 яшчэ называюць бустарнай.

Рэвакцынавацца адназначна патрэбна. Сапраўды, цяпер сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй на працягу некалькіх месяцаў стабільная. Лічбы заражэнняў нізкія, бальніцы амаль пустуюць: шмат у чым дзякуючы актыўнай рабоце па першаснай вакцынацыі насельніцтва. Аднак новая хваля каранавірусу больш чым верагодная. Ужо ёсць інфармацыя аб тым, што адразу ў некалькіх еўрапейскіх краінах распаўсюджваюцца разнавіднасці штаму “амікрон” – BA.4 і BA.5.

– Як праходзіць кампанія рэвакцынацыі ў Дзятлаўскім раёне?

– На сёння рэвакцынавана 4920 чалавек (гэта амаль 30 % ад тых, хто быў прышчэплены двухразова ў час першаснага курсу вакцынацыі). Да канца года мы плануем ахапіць 90 % прышчэпленых раней жыхароў раёна бустарнай вакцынацыяй. Прышчапіцца можна ў паліклініцы, звярнуўшыся ў рэгістратуру або да ўчастковага доктара, або пакінуўшы заяўку на сайце Дзятлаўскай ЦРБ. Як і раней, працуюць выязныя прышчэпкавыя брыгады, якія выязджаюць у арганізацыі і прадпрыемствы для правядзення вакцынацыі ў калектывах.

– Ці будзе вакцына абараняць ад новых варыянтаў каранавірусу?

– Нават калі вы перахварэлі “амікронам” паўгода таму, вы зноў можаце заразіцца. Прышчапіцца паўторна (асабліва калі вы даўно гэтага не рабілі) абавязкова вось чаму: імунітэт пасля прышчэпкі амаль заўсёды мацнейшы за той, што ўзнікае пасля хваробы; вакцынаваныя пераносяць каранавірус значна лягчэй, у большасці выпадкаў ім не патрэбна шпіталізацыя; рызыка смерці ў тых, хто прышчэплены, мінімальная; вакцынацыя і рэвакцынацыя ад COVID-19 стрымліваюць распаўсюджванне захворвання і такім чынам абараняюць тых, у каго імунітэт слабейшы (пажылыя, анкапацыенты, людзі з аслабленым здароўем). Таму чым больш людзей пройдуць поўны курс вакцынацыі і рэвакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, тым лепшым будзе калектыўны імунітэт.

– Праз які час пасля першаснага курсу рэкамендуецца рэвакцынацыя?

– Праводзіць рэвакцынацыю варта праз 6 месяцаў, незалежна ад таго, наколькі высокі ўзровень антыцелаў. Лічыцца, што пры паказчыку ніжэй за 50, чалавек можа заразіцца.

– Якія вакцыны ёсць у Дзятлаўскай ЦРБ для правядзення бустарнай вакцынацыі?

– Праз 6 месяцаў пасля атрымання дзвюх прышчэпак ад каранавіруснай інфекцыі ў нас праводзіцца прышчэпка вакцынай “Спутник Лайт” (першая бустарная вакцынацыя). Яшчэ праз 6 месяцаў рэкамендавана прышчапіцца другім кампанентам вакцыны “Гам-Кавід-Вак” (другая бустарная вакцынацыя). І яшчэ праз 6 месяцаў – першым кампанентам вакцыны “Гам-Кавід-Вак” (трэцяя бустарная вакцынацыя).

Для цяжарных жанчын і кормячых матуляў, тактыка іншая: для гэтай катэгорыі пацыентаў ва ўсіх выпадках выкарыстоўваецца вакцына “VeroСell”.

– Хто не зможа прышчапіцца?

– Як і пры першаснай вакцынацыі ёсць сітуацыі, калі чалавек нават пры жаданні не зможа прышчапіцца. Супрацьпаказаннямі для прышчэпкі з’яўляюцца гіперадчувальнасць да якога-небудзь кампанента вакцыны; цяжкія алергічныя рэакцыі; вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні; абвастрэнне хранічных захворванняў (вакцынацыю праводзяць праз 2-4 тыдні пасля выздараўлення).

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago