Рэй, апорт! Як працуе міліцыя аховы

Чарговая прафарыентацыйная акцыя “Дзень з прадпрыемствам” прайшла на Дзятлаўшчыне.

На гэты раз намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік запрасіла навучэнцаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава наведаць раённы аддзел Дэпартамента аховы.

Васьмікласнікі і іх класны кіраўнік Алена Рынгель з задавальненнем прынялі прапанову і не пашкадавалі – міліцыянер-кінолаг групы затрымання ўзвода міліцыі Андрэй Жэгалік пазнаёміў дзяцей са сваім чацвераногім памочнікам – службовым сабакам Рэем.

На пачатку Андрэй Віктаравіч зрабіў для школьнікаў невялікі экскурс у прафесію: расказаў пра галоўныя патрабаванні да кандыдатаў, якія жадаюць паступіць на службу, зазначыў, што курс навучання можна прайсці ў вучэбным цэнтры для спецыялістаў Дэпартамента аховы ў Гаранях, а ў ліку паўсядзённых службовых задач  супрацоўнікаў – ахова грамадскага парадку, асабістай і дзяржаўнай маёмасці, папярэджанне і своечасовае раскрыццё злачынстваў, забеспячэнне бяспекі людзей.

Каб не быць галаслоўным, міліцыянер-кінолаг запрасіў гасцей на пляцоўку, дзе разам з калегамі прадэманстраваў ім службовы аўтамабіль і спецвопратку групы затрымання. Навучэнцам нават дазволілі пасядзець за рулём, памераць бронекамізэльку і шлем, сфатаграфавацца на памяць.

Аднак самыя яркія эмоцыі ў дзяцей выклікала знаёмства са службовым сабакам Рэем, які выконваў каманды міліцыянера-кінолага, разумеў не толькі словы Андрэя Віктаравіча, але і яго жэсты. Чацвераногі памочнік хутка і паслухмяна прайшоў паласу перашкодаў, дазволіў дзецям пагладзіць сябе і пафатаграфавацца на памяць, а затым з лёгкасцю на вачах у гасцей затрымаў умоўнага злачынцу.

Паколькі візіт дзяцей супаў з Днём чарнобыльскай трагедыі, на сустрэчу з імі запрасілі ветэранаў службы, ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС Мікалая Парфіновіча і Валянціна Лабарэвіча.

Яны расказалі васьмікласнікам, як у свой час неслі службу ў чарнобыльскай зоне, аховаючы там населеныя пункты.

Мікалай Парфіновіч дасціпна растлумачыў, чаму гэта было важна, узгадаўшы выпадак затрымання марадзёраў, якія спрабавалі вывезці з бруднай зоны адзенне і іншы тавар з магазіна. Калі б рэчы, радыяцыйны фон на якіх “зашкальваў”, трапілі да пакупнікоў на чорным рынку, – быць бядзе: яны б маглі сур’ёзна падарваць здароўе людзей.

Службе аховы ліквідатары аддалі не адзін дзясятак гадоў, яны і цяпер прымаюць самы актыўны ўдзел у выхаванні асабовага саставу, гатовы расказаць шмат цікавага і важнага падрастаючаму пакаленню.

Васьмікласнікі пакідалі аддзел з цудоўным настроем, некаторыя нават зазначалі, што хацелі б яшчэ раз тут пабываць. Будзем спадзявацца, што хто-небудзь з дзяцей у далейшым усур’ёз задумаецца над выбарам прафесіі супрацоўніка Дэпартамента аховы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

16 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

16 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

17 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

17 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

17 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

17 часов ago