“Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!”

Гэта назва патрыятычнай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і адзін са слоганаў грамадскага аб’яднання.

– Мы – вядучая моладзевая арганізацыя краіны, – зазначыла на VIII пленуме Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” яго першы сакратар Кацярына Хілімончык. – Наша аб’яднанне з’яўляецца самым буйным моладзевым у Беларусі і падтрымліваецца кіраўніком дзяржавы. Як мост, БРСМ злучае мінулае з сучаснасцю, каб ісці ў будучыню, пры гэтым рухальная сіла – сплаў вопыту старэйшага пакалення і маладосці.

На пленуме перад моладзевым актывам раёна Кацярына Уладзіміраўна падвяла вынікі дзейнасці раённай арганізацыі ў 2022 годзе і акрэсліла яе задачы на 2023-ці год. Сярод галоўных кірункаў работы, у якім сёлета трэба актыўней рухацца, назвала пашырэнне членства, расказала і чаму варта ўступаць у рады аб’яднання:

– БРСМ – адзіны моладзевы саюз, працуючы ў якім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада і навучэнцы школы ці работнікі арганізацыі, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі, адчуваем сябе часцінкай нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. Маладых беларусаў аб’ядноўваюць імкненне да стасункаў, самарэалізацыі, жаданне рабіць дабро і прыносіць карысць грамадству, жыць цікавым актыўным жыццём.

З дапамогай фотапрэзентацыі моладзевы лідар расказала, якія галоўныя акцыі і праекты пад знакам патрыятызму летась былі рэалізаваны ў нашым раёне. Напрыклад, у рамках маштабнага праекта “Беларусь памятае” прайшлі віншаванні ветэранаў вайны і вязняў нямецкіх канцлагераў, аўтапрабег па памятных мясцінах Дзятлаўшчыны. Члены арганізацыі ўдзельнічалі ва ўсіх дзяржаўных святах. Былі рэалізаваны акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, праект “Алея сямейных дрэваў” на тэрыторыі гарпасёлка Казлоўшчына і іншыя. У час працоўнага семестра 150 маладых людзей сталі ўдзельнікамі студатрадаў. Праект “БРСМ: жыві ярка!” спрыяў падтрымцы моладзевых ініцыятыў і адораных навучэнцаў, на конкурс “100 ідэй для Беларусі” наш раён прадставіў 3 праекты. Блок акцый і мерапрыемстваў быў прысвечаны здароваму ладу жыцця і барацьбе са шкоднымі звычкамі. Актыўна на працягу года працавалі валанцёрскія атрады ГА “БРСМ” “Добрае сэрца”, якія не толькі з’яўляюцца шэфамі для пажылых і адзінокіх людзей, але і актыўнымі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў. Выяўленню моладзевых лідараў спрыяў праект “БРСМ: будзь з намі”.

Сярод задач моладзі раённай арганізацыі ГА “БРСМ” на 2023 год Кацярына Хілімончык назвала: прывесці ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі нарматыўна-прававую базу арганізацыі; актыўней удзельнічаць у распрацоўцы законаў Рэспублікі Беларусь у сферы моладзевай палітыкі; папулярызаваць аб’яднанне і ўмацоўваць яго імідж; правесці мерапрыемствы па падборы, падрыхтоўцы і падтрымцы кадраў; удасканальваць праектную дзейнасць; укараняць новыя падыходы ва ўзаемадзеянні з членамі арганізацыі.

На змяненнях у аплаце членскіх узносаў спынілася галоўны бухгалтар раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава.

Падводзячы вынікі пленума, Кацярына Хілімончык падкрэсліла, што ў далейшым маладым людзям належыць памнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял Беларусі і рабіць усё неабходнае для яе развіцця, а таму ўжо сёння ім варта ўключацца ў грамадскую дзейнасць, і спрыяльная стартавая пляцоўка для гэтага – менавіта ГА “БРСМ”.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

3 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

3 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

5 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

5 часов ago