На святочную канцэртную праграму пад такой назвай дзятлаўчан і гасцей горада запрасіў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці.

Ксёндз пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава Андрэй Лішко павіншаваў усіх прысутных са святам  Божага Нараджэння:

– Нараджэнне Хрыста – гэта не казка для дзяцей, не выдуманая гісторыя, а рэальны факт, знак, што Бог нас любіць, што Бог, які ў вобразе маленькага дзіцяці прыходзіць на гэту зямлю, хоча быць разам з намі. Сёння ён прыносіць нам супакой, любоў, дабрыню, якімі мы таксама павінны дзяліцца. Час Божага Нараджэння заўжды вяртае нас у бацькоўскі дом, у часы дзяцінства, цёплыя ўспаміны, калі мы за святочным сталом дзелімся белай аплаткай, спяваем, успамінаем, часам нават плачам, думаем пра тых, каго сёння з намі няма. Але гэта заўсёды атмасфера радасці, супакою, дабра, калі мы даём абяцанне быць лепшымі і молімся, каб Бог блаславіў. Жадаю вам радасных, вясёлых, поўных надзей і любові святаў Раства Хрыстова. Не пакідайце іх толькі для сябе, дзяліцеся з навакольнымі людзьмі, каб і яны таксама адчулі смак і хараство гэтага вялікага свята. Хрыстос нарадзіўся – мы славім яго.

Цудоўным падарункам да вялікага свята стала песня ў выкананні ксяндза Андрэя.

Гэтым вечарам песенна-танцавальную праграму гасцям мерапрыемства дарылі прафесійныя артысты і аматарскія калектывы – танцавальнае аб’яднанне “Эліт Данс”, харэаграфічная студыя “Сунічкі”, дуэты Андрэя і Веры Добышаў, Ірыны Бакшук і Святланы Венскай, Ганна Харлінская, Алёна Гузавец.

Па добрай старадаўняй традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сюрпрызы ад арганізатараў: выпадковым чынам былі вызначаны шчасліўчыкі, якім уручылі калядныя падарункі на раённай сцэне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации