Распрацоўка праектаў адвядзення зямельных участкаў пад фермерскія гаспадаркі будзе бясплатнай

Распрацоўка праектаў адвядзення зямельных участкаў пад фермерскія гаспадаркі будзе бясплатнай. Гэта прадугледжана ўказам нумар 463 «Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў», паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.
«Указам прадугледжана, што распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі будзе ажыццяўляцца землеўпарадкавальнымі службамі мясцовых выканкамаў бязвыплатна. Гэта дасць магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на такія гаспадаркі», — адзначыў Андрэй Гаеў.
З 2008 года пытанні адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў рэгулююцца ўказам нумар 667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў». «Парадак, закладзены ва ўказе, працуе. Прававое рэгуляванне зямельных адносін набывае большую стабільнасць — апошнія істотныя дапаўненні ва ўказ унесены каля двух гадоў таму. Але жыццё не стаіць на месцы. Развіваюцца новыя тэхналогіі, напрацавана правапрымяняльная практыка. Гэта запатрабавала пэўнай карэкціроўкі заканадаўства», — сказаў старшыня Дзяржкаммаёмасці.
Новы ўказ прызначаны ўдасканаліць працэдуру адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, механізмы абароны правоў землекарыстальнікаў і ўзмацніць адказнасць за рашэнні па зямельных пытаннях. Так, дазволена без абмежаванняў карыстацца ўчасткамі, якія падлягаюць адабранню для дзяржпатрэб, і аб’ектамі нерухомай маёмасці пад знос, паляпшаць іх незалежна ад перспектыў развіцця тэрыторыі да прыняцця рашэнняў аб адабранні гэтых участкаў. Акрамя таго, асоба, якой прадастаўляецца зямельны ўчастак з аб’ектамі нерухомай маёмасці пад знос, абавязана кампенсаваць страты землекарыстальнікам да прыняцця рашэння аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка. «Гэта ўзмоцніць абарону правоў землекарыстальнікаў, зменшыць колькасць спрэчак і зваротаў у суды», — падкрэсліў Андрэй Гаеў.
З улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій абмен матэрыяламі паміж арганізацыямі па землеўпарадкаванні і арганізацыямі па рэгістрацыі нерухомай маёмасці будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе. Гэта дасць магчымасць скараціць папяровы дакументаабарот і тэрміны праходжання дакументаў. Пры падрыхтоўцы ўказа былі прааналізаваны прапановы практычна ўсіх дзяржорганаў, уключаючы Камітэт дзяржкантролю і Генеральную пракуратуру. Новыя нормы былі абмеркаваны з бізнес-саюзамі.
БелТА
administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago