Расціце на радасць бацькам!

У кожнай сям’і бываюць святы, але нараджэнне дзіцяці – самае важнае і доўгачаканае з усіх.

Такой думкі прытрымліваеццаі сям’я Ерамейчыкаў, якая напярэдадні Дня маці ва ўрачыстай абстаноўцы зарэгістравала нараджэнне свайго другога дзіцяці – дачушкі Златы, з’яўленне якой вельмі чакалі і нават планавалі, як прызнаюцца бацькі. У ЗАГС яны прыйшлі ўсёй сям’ёй –мама Анастасія Сяргееўна, тата Аляксей Яўгеньевіч, сын-другакласнік Захар і , вядома ж, маленькая Злата.

– Быць мамай – самае вялікае шчасце, бо яна дорыць жыццё. Таму асаблівыя словы віншавання адрасую менавіта ёй, пажаданні здароўя, дабрабыту, пяшчоты і ўвагі, няхай анёл-ахоўнік аберагае вашу сям’ю, – адзначыла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Кацярына Ваніслаўчык і ўручыла шчаслівым бацькам пасведчанне аб нараджэнні новай грамадзянкі Рэспублікі Беларусь.

Да пажаданняў далучылася першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык,зычыла дзяўчынцы расці здаровенькай, а бацькам, каб дзеткі радавалі і акрылялі іх сваімі поспехамі. Яна ўручыла кветкі і падарунак ад раённай арганізацыі “БРСМ”.

У сваю чаргу Аляксей Ерамейчык пажадаў усім мамам Дзятлаўшчыны быць каханымі, берагчы сябе і блізкіх, здароўя і галоўнае – каб у дзяцей было мірнае шчаслівае дзяцінства.

Як адзначылі ў аддзеле ЗАГС, напярэдадні Дня маці сваіх немаўлят зарэгістравалі яшчэ тры сям’і. Таму віншаванні яны адрасуюць Вользе Бураковай з нараджэннем дачкі Алісы, Алене Заранкевіч і яе дачцэ Алёне, Крысціне Цімошка і яе сыночку Мікіту. Няхай дзеткі растуць здаровымі, мірнага і радаснага ім дзяцінства, нязгаснай любові бацькоўскіх сэрцаў.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago