Рамонт адзення і абноўкі для сябе і дома

Многія дзятлаўчане пенсійнага ўзросту даўно ведаюць, што ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна па памяркоўных цэнах можна адрамантаваць адзенне або скарыстацца іншымі швейнымі паслугамі.

Аднак, паколькі кожны год усё новыя нашы землякі выходзяць на заслужаны адпачынак, не лішнім будзе больш падрабязна расказаць пра тое, чым займаецца сацыяльны работнік па рамонце і пашыве швейных вырабаў Валянціна Баландзіна.

– Валянціна Антонаўна, апошнім часам у вашай рабоце адбыліся невялікія змяненні.

– Так, у нашай установе прайшла рэарганізацыя. Паколькі я аказваю швейныя паслугі пенсіянерам і інвалідам І і ІІ групаў, то цяпер замацавана за аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і аказання дапамогі ў крызіснай сітуацыі. Для гэтых катэгорый насельніцтва па-ранейшаму займаюся пашывам блузаў, спадніц, сукенак, цюляў і штораў, ручнікоў, змяненнем даўжыні і шырыні адзення, заменай маланак, устаноўкай латак, іншым дробным рамонтам тэкстыльных вырабаў.

– Дзе вас знайсці і калі прыходзіць?

– Платныя заказы па рамонце і пашыве тэкстыльных вырабаў можна зрабіць там жа, дзе і раней, у будынку Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які знаходзіцца па вуліцы Кастрычніцкай, 56, тэлефон для даведак 6-11-84. Мой рабочы кабінет адшукаць таксама вельмі проста: як заходзіш у фае – першыя дзверы справа. Я працую з панядзелка па пятніцу з 8 да 12 гадзін. Каб аформіць дагавор на заказ, з сабою неабходна мець пашпарт.

Азнаёміцца з прэйскурантам цэн можна на месцы. Адзначу, што на рамонт адзення і тэкстыльных рэчаў яны нізкія, пашыць новы выраб са сваёй тканіны будзе крыху даражэй. Варта ведаць, што маланкі, гузікі, стужкі і іншую фурнітуру для рамонту і пашыву таксама трэба прыносіць сваю. Калі хто не ведае, што менавіта спатрэбіцца, усё дасціпна падкажу і патлумачу, параю, дзе можна знайсці і набыць. Адзначу толькі, што з-за тэхнічных магчымасцяў швейнага абсталявання я не працую са скуранымі вырабамі, скуразамяняльнікамі, футрам.

– Які сезон самы папулярны ў заказчыкаў і што часцей запытваюць?

– Летам звяртаюцца актыўней, бо абнаўляюць гардэроб, у гэты перыяд павялічваецца колькасць рамонтаў і пашыву “з нуля”. Зімой прыходзяць крыху радзей. У халодны сезон сярод заказаў пераважаюць замена маланак, змяненне даўжыні і шырыні паліто. Актыўна жыхары раёна рыхтуюцца да святаў – Вялікадня і Калядаў, тады прыходзяць, каб справіць цюлі і шторы, пашыць новыя ручнікі, таксама заказваюць наборы пасцельнай бялізны ці асобна навалкі і прасціны. Наогул, у кожнага чалавека свае патрэбы, але ў мяне заўсёды можна атрымаць прафесійную параду, каб абноўка прыйшлася даспадобы і падарыла добры настрой. Таму заходзьце часцей у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання і пытайцеся Валянціну Антонаўну.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

3 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

3 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

4 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

5 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

5 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

22 часа ago